Перайсці да зместу

Ян Друцкі-Сакалінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Друцкі-Сакалінскі
маршалак Сойма Рэчы Паспалітай[d]
рэферэндар вялікі літоўскі
16 красавіка 1630 — 1630
Папярэднік Стэфан Пац
Пераемнік Крыштаф Дамінік Абрынскі[d]
пісар вялікі літоўскі
17 лістапада 1608 — 1630
Папярэднік Гальяш Пельгрымоўскі
Пераемнік Станіслаў Нарушэвіч
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
1-ы староста старадубскі[d]
17 мая 1625 — 1630
Пераемнік Павел Пётр Трызна
староста даўгоўскі[d]
з 1613
староста пералайскі[d]
з 1613
11-ы староста мсціслаўскі
30 красавіка 1627 — 1630
Папярэднік Крыштаф Стэфан Сапега
Пераемнік Юзаф Корсак
староста радамльскі[d]

Нараджэнне 1560
Смерць не раней за 6 чэрвеня 1630 і не пазней за 15 ліпеня 1630
Род Друцкія-Сакалінскія
Бацька Андрэй Андрэевіч Друцкі-Сакалінскі
Жонка Ганна з Залускіх[d][1][2]
Дзеці Элеанора з Друцкіх-Сакалінскіх[d]

Ян Друцкі-Сакалінскі (? — 1630) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

З княжацкага роду Друцкіх-Сакалінскіх герба «Друцк». Сын Андрыяша Друцкага-Сакалінскага.

Дваранін і сакратар вялікага князя літоўскага, пісар вялікі літоўскі з 1608 года, рэферэндар вялікі літоўскі ў 1630 годзе. Вызначыўся падчас удзелу у Вялікім пасольстве ў Маскву 1608—1609 гадоў, потым у паходзе ў Расію 1611—1613 гадоў падчас вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618 гадоў. У 1613 годзе атрымаў староствы Даўгоўскае і Пералайскае, пазней Мсціслаўскае, Радамскае і Старадубскае.

У канцы жыцця набыў у стрыечнага пляменніка Стафана Караля маёнтак Камень-Астроўна, які пазней прададзены яго дачкой Элеанорай (жонкай М. А. Хлявіцкага) іншаму родзічу — Крыштофу Міхаілу Друцкаму-Сакалінскаму (нашчадку Міхаіла Васілевіча). У 1631 годзе Элеанора разам з мужам прадалі Льву Сапегу Сянно і Бешанковічы.

Зноскі