Эдуард Уладзіміравіч Мацюшонак
Эдуард Мацюшонак | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба |
Эдуард Уладзіміравіч Мацюшонак (7 сакавіка 1958, вёска Мнюта 2 Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі мастак[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1979—1984 гадах вучыўся ў Віцебскім педагагічным інстытуце на мастацка-графічным факультэце.
З 1984 года жыве і працуе ў Вілейцы Мінскай вобласці, выкладае сусветную мастацкую культуру і маляванне ў гімназіі «Логас», кіруе выяўленчай студыяй «Вясёлка».
Ад 1986 года бярэ ўдзел у міжнародных, нацыянальных і рэгіянальных выставах. У 1989 годзе прыняты ў Моладзевае аддзяленне пры Саюзе мастакоў СССР.
Вядзе гісторыка-мастацкую дзейнасць, вяртаючы імёны незаслужана забытых мастакоў Беларусі, сярод якіх Нікадзім Сілівановіч, Леў Альпяровіч і Уладзіслаў Страмінскі [2]. Творча пераасэнсоўвае спадчыну Язэпа Драздовіча[3]. Сярод тэм карцін: дзяды, сям’я, род, радзіма[4], дынастыі выбітных асоб Беларусі, якія стварылі для нас багатую гісторыю: Храптовічаў, Плятэраў, Багдановічаў, Козел-Паклеўскіх, Любанскіх і іншых[5]. Вялікая колькасць прац мастака прысвечаная Глыбоцкаму краю: «Космас Язэпа Драздовіча», «Маёнтак у Мнюце», «Глыбокае. Нядзеля», «Вяртанне Драздовіча». Цікаўнасць да тэмы сваёй малой радзімы атрымала працяг у карціне «Абуджэнне (Глыбоцкім дударам)». Карціна была прызентаваная падчас фэсту Дударскі рэй 2019, а пазней на выставах у Доме урада і Прэзідэнцкай бібліятэцы[6].
Адбылося больш за 15 персанальных выстаў у Беларусі і за мяжой. Яго работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, ЗША і Германіі.
Зноскі
- ↑ Белорусский художник Матюшонок Эдуард Владимирович
- ↑ Вілейскі мастак Эдуард Мацюшонак паказаў чытачам «РГ» сваю выстаўку Архівавана 10 чэрвеня 2015. // «Рэгіянальная газета»
- ↑ Мастак пра мастака: Эдуард Мацюшонак пра асобу і творчасць Язэпа Драздовіча Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Рэгіянальная газета»
- ↑ https://budzma.by/news/ehduard-macyushonak-adkryw-svayu-vystavu-w-vyalyeycy.html
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2022. Праверана 19 верасня 2021.
- ↑ https://rh.by/2019/05/27/vystavyacz-u-dome-urada/ Архівавана 23 жніўня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мацюшонак Эдуард Уладзіміравіч // Памяць: Вілейскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 2003. — С. 585—586.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мацюшонак Эдуард Уладзіміравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Эдуард Мацюшонак у сваіх карцінах рэканструяваў родныя мясціны // СБ. Беларусь сегодня