Перайсці да зместу

СБ. Беларусь сегодня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«СБ. Беларусь сегодня»
Тып перыядычнае выданне[d], газета і прэса[d]
Краіна
Галоўны рэдактар Дзмітрый Жук
Заснавана 1927
Мова руская
Галоўны офіс Мінск, вул. Б.Хмяльніцкага, 10 а
Тыраж больш за 150 тысяч
ISSN 1992-3058
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ганаровая грамата Урада Расійскай Федэрацыі
Вэб-сайт sb.by

«СБ. Беларусь сегодня» (бел.: СБ. Беларусь сёння, раней — «Советская Белоруссия») — беларуская грамадска-палітычная газета, выдаецца са жніўня 1927 г. Выходзіць тыражом больш за 150 тысяч асобнікаў пяць разоў на тыдзень. Да 1937 г. называлася «Рабочий».

У гады Вялікай Айчыннай вайны выпускалася ў прыфрантавой паласе, пазней — на беларускай мове — у Маскве, са снежня 1943 г. ў Гомелі, са жніўня 1944 г. — у Мінску. Цяпер выходзіць на рускай мове пад назвай «Беларусь Сегодня».

Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1964).

Заснавальнікі — Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і рэдакцыйны савет. Галоўны рэдактар — Дзмітрый Жук.

Галоўны рэдактар газеты Дзмітрый Жук трапіў пад санкцыі ЕС і Швейцарыі летам 2024 года[2][3].

Галоўныя рэдактары

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі