Эган Бонды
Эган Бонды | |
---|---|
чэшск.: Zbyněk Fišer | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Egon Bondy |
Дата н��раджэння | 20 студзеня 1930[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 красавіка 2007[4][1][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, перакладчык, філосаф, пісьменнік навуковай фантастыкі |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Прэміі |
Q11722749? (1981) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эган Бонды (чэшск.: Egon Bondy, Zbyněk Fišer, 20 студзеня 1930, Прага — 9 красавіка 2007, Браціслава) — чэшскі пісьменнік і філосаф, адзін з асноўных дзеячаў пражскага андэграўнду.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька пісьменніка быў генералам чэшскай арміі. Маці памерла, калі хлопчыку споўнілася 13 гадоў. Дзяцінства прайшло ў Празе. У 1947 годзе будучы пісьменнік кінуў школу і пачаў весці багемны лад жыцця, не маючы пастаяннага месца працы. Спрабаваў сябе ў жабраванні і кантрабандзе, за што быў некалькі разоў затрыманы і арыштаваны.
З 1957 па 1961 ён вывучаў філасофію і псіхалогію ў Карлавым універсітэце ў Празе. З 1960-х Бонды — знакавая фігура Пражскага андэграўнду, аўтар тэкстаў песень для культавага чэшскага гурта The Plastic People of the Universe. Яго нонканфармісцкія погляды прывялі да канфлікту пісьменніка з камуністычнымі ўладамі тагачаснай Чэхаславакіі.
Бонды заўжды цікавіўся вучэннем Карла Маркса і крытыкай як сучаснага капіталізму, так і таталітарнага сацыялізму. Яго філасофскія творы закраналі пытанні анталогіі і этыкі, але праз палітычны ўціск выходзілі толькі самвыдатам да самага 1989 года, калі паў камуністычны рэжым у Чэхаславакіі.
Усяго Эгану Бонды належыць каля трыццаці кніг паэзіі, дваццаці раманаў, асноўная тэма якіх — грамадства ці чалавек падчас крызісу. Але сам Бонды найбольш цаніў свае філасофскія творы.
У 1993 годзе на знак пратэсту супраць падзелу Чэхаславакіі разам са сваёй жонкай Юляй пісьменнік пераехаў у славацкую Браціславу і прыняў славацкае грамадзянства. Ён выкладаў філасофію і гісторыю ў мясцовым універсітэце імя Яна Амоса Каменскага. Вядомы як праціўнік спажывецтва, дома Бонды не меў ні тэлефона, ні тэлевізара. У 2004 годзе выявілася, што ён супрацоўнічаў са спецслужбамі.
Цягам 30 гадоў Бонды пакутаваў на рак кішэчніка. Але памёр ад апёкаў, калі заснуў з цыгарэтай, ад якой загарэлася яго піжама.
Зноскі
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Evidenční záznamy kontrarozvědných a rozvědných útvarů StB
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ http://www.canada.com/topics/entertainment/story.html?id=f219db5e-e627-441e-a0d7-4ce61fa5e7f5&k=87449
- ↑ BillionGraves — 2011.
- ↑ Evidence zájmových osob StB
- ↑ Matzner A., Poledňák I., Wasserberger I. Encyklopedie jazzu a moderní populární hudby III. Část jmenná - československá scéna — Supraphon, 1990. — Т. 4. — С. 56. — 652 с. — ISBN 80-7058-210-3
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Запрашэнне на вячэру. П’еса. Выява першая Архівавана 2 студзеня 2021.
- Эган Бонды ў перакладзе Макса Шчура
- Сайт, прысвечаны пісьменніку (чэшск.)
- Артыкул у Слоўніку чэшскай літаратуры (чэшск.)
- Нарадзіліся 20 студзеня
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Празе
- Памерлі 9 красавіка
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў Браціславе
- Пахаваныя на могілках Малвазінкі
- Члены Камуністычнай партыі Чэхаславакіі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Чэхіі
- Паэты Чэхіі
- Філосафы Чэхіі
- Перакладчыкі Чэхіі
- Дысідэнты Чэхаславакіі
- Марксісты
- Анархісты
- Трацкісты