Камуністычная партыя Чэхаславакіі
Камуністычная партыя Чэхаславакіі | |
---|---|
чэшск.: Komunistická strana Československa | |
Заснавальнік | Bohumír Šmeral[d] |
Дата заснавання | 1921 |
Дата роспуску | 1992 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | камунізм, сацыялізм, марксізм-ленінізм |
Інтэрнацыянал | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Камуністычная партыя Чэхаславакіі - камуністычная партыя ў Чэхаславакіі, кіруючая партыя ў краіне ў 1948-1989 гадах. Заснавана ў 1921 годзе на ўстаноўчым з'ездзе ў Празе на базе марксісцкага крыла Чэхаславацкай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (ЧСДРП), да якога далучыўся шэраг чэшскіх, славацкіх, і ўкраінскіх камуністычных груп і арганізацый. З'езд прыняў рашэнне аб далучэнні КПЧ да Камінтэрна. У 1930-я гг. КПЧ выступала з антыфашысцкіх пазіцый, за захаванне адзінай дзяржавы чэхаў і славакаў, супраць Мюнхенскага пагаднення 1938. У кастрычніку 1938 дзейнасць КПЧ была забаронена, але партыя працягвала дзейнічаць у падпольлі.
Пасля Другой сусветнай вайны партыя была адноўлена. У выніку перавароту у 1948 годзе ўлада ў краіне цалкам перайшла да КПЧ.
Пасля Аксамітнай рэвалюцыі ў 1989 годзе КПЧ пазбавілася ўлады; спыніла існаванне разам з федэратыўнай Чэхаславакіяй ў 1992 годзе.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Камуністычная партыя Чэхаславакіі Архівавана 9 чэрвеня 2019. - артыкул у Вялікай расійская энцыклапедыі