Ходараўскі сельсавет (Горацкі раён)
Ходараўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Горацкі раён |
Уключае | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ходараўка |
Дата ўтв��рэння |
20 жніўня 1924, 7 верасня 2000 |
Дата скасавання |
1927, 20 лістапада 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 801 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Хо́дараўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Ходараўка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гарадзецкі сельсавет у складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гарадзец. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ходараўка, сельсавет перайменаваны ў Ходараўскі. У 1927 годзе скасаваны.
7 верасня 2000 года Ходараўскі сельсавет утвораны зноў у складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі з частак Горскага (3 населеныя пункты: Палішына, Першыно і Ходараўка) і Ленінскага (9 населеных пунктаў: Андзекалава, Блажкі, Гарадзец, Канюхі, Логавіна, Лукі, Сафонава, Стараселле і Сцяфанава) сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Ходараўка. 13 чэрвеня 2002 года ў склад Ленінскага сельсавета вернуты 4 населеныя пункты (Андзекалава, Блажкі, Канюхі і Лукі), а ў склад сельсавета з Горскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Акушкі, Альхавец, Аршані, Высоцкія, Гушчына, Каменка, Малькі, Саракапуды і Шаўнева)[1]. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Горскага (10 населеных пунктаў: аграгарадок Каменка, вёскі Акушкі, Альхавец, Аршані, Высоцкія, Гушчына, Малькі, Першыно, Саракапуды і Шаўнева) і Ленінскага (7 населеных пунктаў: вёскі Гарадзец, Логавіна, Палішына, Сафонава, Стараселле, Сцяфанава і Ходараўка) сельсаветаў[2].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1801 чалавек[3], з іх 88,3 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 1,1 % — украінцы[4].
Зноскі
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 июня 2002 г. № 18-3 Об изменении границ Горского, Ленинского, Паршинского, Ходоровского сельсоветов и упразднении Горецкого сельсовета Горецкого района
- ↑ Решение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.