Бельскі сельсавет (Дрыбінскі раён)
Бельскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Дрыбінскі раён |
Уключаў | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Кішчыцы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 верасня 1959 |
Бе́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Кішчыцы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дрыбінскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Бельск. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Дрыбінскім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года — у Горацкім раёне. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Кішчыцы. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Дрыбінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 верасня 1959 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Любіжскага сельсавета Горацкага раёна (3 населеныя пункты: вёскі Белая, Засценкі Белыя і Рабкі) і Чэрнеўскага сельсавета Шклоўскага раёна (4 населеныя пункты: вёскі Васільеўка, Галабурды, Зямцы і Кішчыцы)[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб скасаванні Дрыбінскага, Круглянскага і Чэрыкаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці ад 16 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 12.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.