Хварашчанскае балота
Выгляд
Хварашча́нскае бало́та — балота нізіннага тыпу ў Івацэвіцкім і Пінскім раёнах Брэсцкай вобласці, у вадазборы Агінскага канала (сцёк у р. Ясельда). Плошча балота складае 7,9 тыс. га, у межах прамысловага пакладу 6,9. тыс. га. Глыбіня торфу да 5,2 м, сярэдняя 2,1 м. Торф здабываецца на паліва і ўгнаенне. На балоце ёсць сапрапель магутнасцю да 0,7 м. Балота асушана адкрытай сеткай, часткова пераабсталявана пад дрэнаж. Вырошчваюць шматгадовыя травы, збожжа, кармавыя караняплоды.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).