Перайсці да зместу

Харчовая прамысловасць Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Харчовая прамысловасць Беларусі — адна з галін прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Станам на 2019 год у галіне дзейнічала 1131 арганізацыя з 138,2 тыс. работнікаў, аб’ём прамысловай вытворчасці склаў 27,3 млрд руб. (каля 12,7 млрд долараў), што склала 23,6% у агульным аб’ёме прамысловай вытворчасці краіны. Харчовая прамысловасць найбольш развітая ў Брэсцкай і Мінскай абласцях (у 2019 годзе прадпрыемствы гэтых абласцей вырабілі па 21—22% прадуктаў харчавання і напояў), а таксама ў Гродзенскай вобласці (19,4%). Малочныя прадукты ў 2019 годзе склалі 28,6% агульнага аб’ёму вытворчасці галіны, мяса і мясапрадукты — 24,2%, кармы для жывёл — 12,4%, напоі — 8%, раслінныя і жывёльныя масла, тлушчы — 4,4%, цукар і кандытарскія вырабы — 4,3%. Сярэдняя рэнтабельнасць продажаў склала 8,4%, сярэдняя зарплата рабочых — 93,6% ад сярэдняй зарплаты ў прамысловасці. Прадпрыемствы галіны паказалі за 2019 год чысты прыбытак у 1,2 млрд руб. (каля 550 млн долараў)[1].

На 2022 год доля харчовай прамысловасці павялічалася да 25,9% ад агульнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі. У ёй засяроджана 11,4% асноўных сродкаў і 15,9% работнікаў усёй галіны прамысловасці краіны. Разнастайная прадукцыя харчовай прамысловасці ўключала ў сябе больш за 20 відаў вытворчасцяў. Сумарная вытворчасць прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў у 2022 склала 13142 млн долараў, што на 12,9% больш, чым годам раней. Па формах уласнасці ў харчовай прамысловасці на пачатак 2022 года больш за ўсё прыпадала на арганізацыі прыватнага сектара, што складала 87,5% ад усіх арганізацый, якія пры гэтым выраблялі 86,4% прадукцыі. Доля прадпрыемстваў у замежнай уласнасці склала 12,5%, з аб’ёмам вытворчасці 7,2 %. Найбольшы аб’ём вытворчасці прыпаў на малочную і мясную прадукцыю. У 2022 годзе было выраблена каля 2 млн тон малочнай прадукцыі (у пераліку на малако) і прыблізна 1 млн тон мясных і харчовых субпрадуктаў. Традыцыйна самая высокая доля ў вытворчасці мясной прадукцыі склала мяса птушкі (44,8 %), долі ялавічыны і свініны — 24,1% і 23,6% адпаведна[2].

  1. Промышленность Республики Беларусь, 2020 Архівавана 12 чэрвеня 2021.: статистический сборник. — Мн.: Белстат, 2020. — С. 22.
  2. К. В. Павлов, Е. В. Бубнова Современное состояние и тенденции развития пищевой промышленности Республики Беларусь // Вестник Научно-исследовательского центра корпоративного права, управления и венчурного инвестирования Сыктывкарского государственного университета. — 2023. — № 2. — С. 164—175.