Ветравая энергетыка Беларусі
Ветраэнергетыка Беларусі — галі��а альтэрнатыўнай энергетыкі Беларусі. На пачатак 2019 года давала каля 0,3 % агульнай электрычнай вытворчасці. Разам з сонечнай энергетыкай з’яўляецца найважнейшай часткай нетрадыцыйнай энергетыкі Беларусі. Найбуйнейшая ветравая ферма (9 МВт, люты 2019) працуе ў Навагрудскім раёне каля вёскі Грабнікі.
Па дзяржаўнай праграме да 2020 г. было прадугледжана стварэнне да 300 МВт магутнасцяў на ветраэнергаўстаноўках з выпрацоўкай да 500 млн кВт*г[1] , на пачатак 2011 патэнцыял ветраэнергетыцы па гэтай жа дзяржаўнай праграме ў Беларусі быў ацэнены у 2,4 млрд кВт*ч з усталяванай магутнасцю 1,6 ГВт з каэфіцыентам выкарыстання ўсталяванай магутнасці (КВУМ) каля 17 %.
Прыродныя перадумовы
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 2000-х у краіне было высветлена 1840 пунктаў, дзе можна паставіць ад 3 да 20 ветраэнергетычных установак[2], з патэнцыялам усталяваць магутнасць да 200 ГВт [3] на 2012 год. Па ацэнкам[4] на ўзроўні 100 метра над паверхню зямлі, сярэдняя гадавая скорасць складае вышэй за 7 м/с больш за палову тэрыторыі Беларусі, што пацвярджаецца паказнікамі Навагрудскага ветрапарка.
Найлепшыя для ветраэнергетыкі ўмовы назіраюцца на ўзвышшах: Навагрудскім, Ашмянскім, Мінскім, Аршанскім.
Галоўныя прадпрыемствы
[правіць | правіць зыходнік]Да 2010-х адзінкавыя ўстаноўкі ўжо дзейнічалі ў Мінскай і Гродзенскай абласцях.
На 2017 год найбуйнейшым ветраэнергетычным аб’ектам з’яўляецца Навагрудскі ветрапарк, што належыць філіялу РУП «Гроднаэнерга» Лідскія энергетычныя сеткі. Першая ветраўстаноўка з’явілася тут каля вёскі Грабнікі (Навагрудскі раён) у 2011 годзе. Вятрак паказаў добрыя вынікі. У 2016 годзе непадалёк усталявалі адразу 5 падобных установак кітайскай кампаніі «HEAG». Стварэнне ветрапарка абышлося дзяржаве ў 13 мільёнаў даляраў. Штогадовая выпрацоўка электраэнергіі складае каля 22 млн квт*гадз[5]. Такі аб’ём згенераванай энергіі дазваляе сэканоміць 4,5 млн кубічных метраў газу ў год (700 000—800 000 даляраў ЗША). Сабекошт выпрацавання электрычнасці да сеці каля 4 центау ЗША (на 2017 год). Станцыю абслугоўваюць 10 сертыфікаваных супрацоўнікаў «Гроднаэнерга»[6]. На сярэдзіну 2017 года КВУМ склаў каля 28 %, у 2019 і 2020 гадах каля 32 %[5].
Праблемы галіны
[правіць | правіць зыходнік]Паводле прагнозаў [7], да 2020 года энергетычная магутнасць ветраўстановак магла складаць 289 МВт, але с няздольнасцю канцэрна Белэнерга сплачваць розніцу прыватным уласнікам паміж зяленым тарыфам (каля 10 цэнтаў ЗША у 2017 годзе) і генерацыяй на прыродным газе каля 4,55 центау ЗША, а таксама няздольнасцю існуючых станцый канцэрна эффектыўна следаваць на існуючых магутнасцях за генерацыяй на ВЭУ [8], дазвол на будаўніцтва новых ВЭУ, працуючых па зялёнаму тарыфу быў скасаваны ў два с паловай разы, пачыная з 2018 года.
На 2021 год праграма дзяржаунай падтрымкі ў выглядзе выдачы дазволу на атрыманне зяленага тарыфа часова спынена да 2022 года.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Стратегии развития… 2011—2015 годы.
- ↑ Лаврентьев, Н. Основные виды возобновляемой энергии. Потенциал Беларуси Н. Лаврентьев, Д. Жуков //Энергетика и ТЭК, № 7, 2003.
- ↑ Ветроэнергетика: Новые перспективы под общей редакцией Коротинского В. А. БГАТУ, Минск, 2012, стар. 95-98
- ↑ https://globalwindatlas.info/area/Belarus
- ↑ а б https://www.energo.grodno.by/content/zelenaya-energetika Архівавана 27 верасня 2020.
- ↑ http://greenbelarus.info/vetroenergetika-v-belarusi-potencial-vysok-barery-tozhe
- ↑ http://www.belmarket.by/belarus-raspolagaet-odnim-iz-luchshih-resursov-v-evrope-dlya-razvitiya-vetroenergetiki
- ↑ https://www.belenergo.by/content/infocenter/news/razvitie-vozobnovlyaemykh-istochnikov-energii-v-respublike-belarus__10275/?sphrase_id=19527(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ветравая энергетыка Беларусі