Ханна Хірш-Паўлі
Ханна Хірш-Паўлі | |
---|---|
шведск.: Hanna Hirsch-Pauli | |
Імя пры нараджэнні | шведск.: Hanna Pauli |
Дата нараджэння | 13 студзеня 1864[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 снежня 1940[1][4][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Abraham Hirsch[d][3][1] |
Муж | Georg Pauli[d][1] |
Род дзейнасці | мастачка |
Месца працы | |
Вучоба | |
Уплыў на | Eda Douscha[d] і Helga Stenhammar[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ханна Хірш-Паўлі (шведск.: Hanna Hirsch Pauli; 13 студзеня 1864, Стакгольм — 29 снежня 1940, Сольна) — шведская мастачка-партрэтыстка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ханна Хірш-Паўлі нарадзілася 13 студзеня 1864 года ў Стакгольме ў сям'і музычнага выдаўца Абрагама Хірша, яе дзядзька — Адольф Хірш быў мастаком-пейзажыстам. Жывапіс дзяўчынка стала вывучаць з дванаццаці гадоў[8].
З дзяцінства Ханна сябравала з Евай Боніер, яны разам вырашылі стаць мастачкамі. Разам вучыліся спачатку ў мастацкай Школе для жанчын у Аўгуста Мальмстрэма, куды Ханна паступіла ў 1880 годзе.
Праз год Ханна была прынятая ў Шведскую Каралеўскую Акадэмію мастацтваў у Стакгольме, дзе таксама вучылася разам з Боніер. Іх аднакурсніцай была таксама Карын Берг, якая ў той час была жонкай Карла Ларсана.
У 1885 Ханна за карціну «Пад лямпай» атрымала ў Каралеўскай акадэміі залаты медаль і стыпендыю для працягу вучобы за мяжой. Увосень гэтага ж года Ханна ў кампаніі з сяброўкай Евай адправілася ў Парыж, дзе яны паступілі ў Акадэмію Каларосі. Там яна вучылася з 1885 па 1887 год у майстэрні Паскаля Данье-Бювера і Рафаэля Коліна. У 1886 годзе ў Барбізоне пазнаёмілася са сваім будучым мужам, мастаком Георгам Паўлі.
У 1887 годзе яны пажаніліся, а мядовы месяц правялі ў Італіі. У 1889 годзе на Сусветнай выставе ў Парыжы Ханна Хірш-Паўлі атрымала медаль за сваю працу «Сябры»[8].
У 1905 годзе Ханна і Георг пабудавалі вілу ў муніцыпалітэце Нака. У сям'і было трое дзяцей: Торстэн, які нарадзіўся ў 1889 годзе, Георг (1891) і Рут (1896). У 1940 годзе яе сын Георг і яго жонка Ліза загінулі ў аўтамабільнай катастрофе.
За сваё творчае жыццё мастачка Ханна Хірш-Паўлі стварыла шэраг партрэтаў мастакоў і пісьменнікаў, якія ўваходзяць у кола яе сяброў і сяброў яе мужа. Сярод іх - жывапісец Карл Нордстрэм, пісьменнік Вернер фон Хейдэнстам, пісьменніца Сельма Лагерлёф (1932, Нацыянальны музей), групавы партрэт «Сябры» (1907, Нацыянальны музей), на якім таксама намаляваная пісьменніца Элен Кей[9].
У 1935 годзе муж і жонка Георг і Ханна Паўлі падарылі калекцыю карцін мастацкаму музею горада Ёнчэпінга.
Ханна Хірш-Паўлі памерла 29 снежня 1940 года.
Зараз творы мастачкі знаходзяцца ў Мастацкім музеі горада Ёнчэпінга, Нацыянальным музеі Швецыі[9], у мастацкім музеі Гётэбарга, у прыватнай калекцыі твораў мастацтва сям'і Боніер.
Адна з вуліц на паўднёвым захадзе Стакгольма названая ў гонар мастачкі - вуліца Ханны Паўлі. У гэтым раёне го��ада шмат іншых вуліц таксама названыя ў гонар вядомых жанчын першай паловы ХХ стагоддзя.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Партрэт мастачкі Вені Солдан, 1887.
-
Герда, 1891
-
Сябры, 1885
-
Партрэт Джорджа Паўлі, 1910
-
Вернер фон Хейдэнстам, 1896
-
Час сняданку. 1887 г. Нацыянальны музей Швецыі, Стакгольм
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Gynning, Margareta: "Pauli, Hanna", Svenskt biografiskt lexikon, 28, pp. 746–749
- Gynning, Margareta: Det ambivalenta perspektivet: Eva Bonnier och Hanna Hirsch-Pauli i 1880-talets konstliv, Stockholm: Bonnier, (Diss. Uppsala University), 1999.
- Hansen, Vibeke Waallann, Women Artists in Paris 1850-1900, p. 76-77.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Hanna Pauli — 1917.
- ↑ а б 18640113 Pauli f. Hirsch // Sveriges dödbok Праверана 27 красавіка 2018.
- ↑ а б Hanna, f. 1864 i Stockholm // Swedish Census 1880 — Riksarkivet. Праверана 27 красавіка 2018.
- ↑ Hanna Pauli // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Nacka kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/1542/F I/6 (1938-1949), bildid: 00023286_00039 Праверана 21 лютага 2020.
- ↑ KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
- ↑ Hanna Pauli Праверана 19 лютага 2020.
- ↑ а б HANNA (HIRSCH) PAULI - Clark Art Institute.
- ↑ а б Artist list of the National Museum of Sweden — 2016.