Перайсці да зместу

Узнікненне жыцця

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Узнікненне жыцця на Зямлітэарэтычныя даследаванні аб верагоднай гісторыі ўзнікнення ўсяго жывога на планеце Зямля. Згодна з астранамічнымі і геалагічнымі дадзенымі, ўзрост Зямлі складае прыкладна 4,5 — 5 млрд. гадоў. Лічыцца, што ў мінулым стан нашай планеты быў мала падобны на сённяшні. Верагодна, тэмпература на паверхні была вельмі высокай (4000 — 8000 °C), а па меры таго, як Зямля астывала, тугаплаўкія металы кандэнсаваліся і ўтварылі зямную кару; паверхня планеты была, напэўна, голай і няроўнай, таму што на ёй у выніку вулканічнай актыўнасці, рухаў і сцісканняў кары, выкліканых астуджэннем, адбывалася ўтварэнне зморшчын і разрываў.

Лічыцца, што гравітацыйнае поле яшчэ недастат��ова шчыльнай планеты не магло ўтрымліваць лёгкія газы: вадарод, кісларод, азот, гелій і аргон, з-за чаго яны сыходзілі з зямной атмасферы. Але простыя злучэнні, якія змяшчаюць сярод іншых гэтыя элементы (вада, аміяк, CO2, метан) былі досыць цяжкімі і засталіся на планеце. Пакуль тэмпература Зямлі не ўпала ніжэй за 100 °C, уся вада знаходзілася ў парападобным стане. Атмасфера была, відавочна, «аднаўленчай», пра што сведчыць наяўнасць у старажытных пародах металаў у адноўленай форме (напрыклад, двухвалентнага жалеза). Больш маладыя пароды ўтрымліваюць металы ў акісленай форме (Fe3+). Адсутнасць кіслароду, хутчэй за ўсё, была неабходнай умовай для ўзнікнення жыцця. Лабараторныя вопыты сведчаць аб тым, што арганічныя рэчывы (аснова жыцця) значна лягчэй ўтвараюцца ў збедненай кіслародам атмасферы.

Гіпотэза РНК-свету

[правіць | правіць зыходнік]

Гэтая гіпотэза ўзнікнення жывых арганізмаў апошнім часам набывае ўсё больш прыхільнікаў. Сут��асць яе складаецца ў дапушчэнні, што заснавальнікамі жывых клетак былі малекулы РНК, а не бялкі.

Важным для развіцця гэтай тэорыі з'яўляецца адкрыццё з'явы самарэплікацыі (самаўзнаўлення) малекул РНК. Лічыцца, што шляхам самарэплікацыі малекулы РНК эвалюцыянавалі да складаных клеткавых утварэнняў.

Асноўнай праблемай гіпотэзы з'яўляецца складанасць спантаннага сінтэзуу адзінкавых малекул РНК, а таксама іх паслядоўнасцей.