Узброенае паўстанне ў Севільі (1936)
Узброенае паўстанне ў Севільі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі | |||
Дата | 18—25 ліпеня 1936 года | ||
Месца | Севілья | ||
Вынік | перамога паўстанцаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Узброенае паўстанне ў Севільі ў ліпені 1936 года — ваеннае паўстанне ў Севільі 18 ліпеня 1936 года, якое спрыяла пачатку грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Пераварот 17—18 ліпеня пацярпеў няўдачу ў андалузскіх гарадах Малага, Хаэн і Уэльва, але ўвянчаўся поспехам у Кордаве, Гранадзе, Кадысе і ў Севільі. Гарнізон на чале з Кейпа дэ Льяна заняў горад і зладзіў крывавыя рэпрэсіі. У жніўні адсюль нацыяналісты пачалі наступленне на Мадрыд.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]17—18 ліпеня частка іспанскай арміі на чале з групай афіцэраў (сярод іх генералы Хасэ Санхурха, Франсіска Франка, Эміліа Мола, Мануэль Годэд і Гансала Кейпа дэ Льяна) паспрабавала скінуць урад Народнага Фронту Другой Іспанскай Рэспублікі. Адной з галоўных мэтаў перавароту быў захоп асноўных гарадоў краіны, у тым ліку Севільі. Яна была сталіцай Андалусіі і самым рэвалюцыйным горадам на поўдні Іспаніі[1].
Развіццё падзей
[правіць | правіць зыходнік]Кейпа дэ Льяна, лідар перавароту ў Севільі, сцвярджаў, што захапіў горад з невялікім атрадам з 130 салдат і 15 грамадзянскіх асоб. Акрамя таго, з яго слоў, у адзіночку і са зброяй у руках арыштаваў рэспубліканскага генерала Вілья-Абрыля, а пасля пераканаў увесь гарнізон далучыцца да паўстання. Пераварот у Севільі спланаваў начальнік штаба Хасэ Куэста Манерэа, які ледзь змог сабраць 150 чалавек. Большасць падраздзяленняў знаходзіліся ў летніх адпачынках. Камандзір 2-й дывізіі генерал Хасэ Вілья-Абрыль ведаў аб падрыхтоўках змоўшчыкаў, але нічога не распачаў[2].
Путч
[правіць | правіць зыходнік]17 ліпеня Кейпа дэ Льяна, начальнік карабінераў (памежнай паліцыі), прыбыў у Севілью з інспекцыяй[3]. Раніцай 18 ліпеня Кейпа дэ Льяна ў суправаджэнні свайго ад’ютанта і трох афіцэраў увайшоў у кабінет генерала Вілья-Абрыля і арыштаваў яго. Пасля гэтага ён накіраваўся ў казармы Сан-Эрменеджыльда і затрымаў палкоўніка 6-га палка Мануэля Аланеджы, які адмовіўся далучыцца да паўстання. Затым далучыўся да паўстання і артылерыйскі полк, а атрады паўстанцаў атачылі і бамбілі gobierno civil (грамадзянскі ўрад), што ўтрымліваўся вернымі штурмавымі атрадамі. Грамадзянскі губернатар (дэлегат іспанскага ўрада) здаўся пасля таго, як Кейпа паабяцаў выратаваць ім жыццё, але начальнік паліцыі і штурмавікі былі пакараны смерцю. Затым да паўстання далучылася грамадзянская гвардыя[4]. Грамадзянскі губернатар Хасэ Марыя Варэла Рэндуэлес быў прысуджаны паўстанцамі да смяротнага пакарання, але прысуд быў заменены на 30 гадоў турэмнага зняволення[5].
Прафсаюзы абвясцілі ўсеагульную забастоўку, рабочыя сышлі ў свае раёны Трыяна і Ла-Макарена і пабудавалі барыкады, але ў іх было мала зброі. Войскі паўстанцаў (4000 чалавек) захапілі найважнейшыя вузлы горада, зняўшы тэлефонную станцыю, ратушу і радыёстанцыю, праклаўшы кантрольныя шляхі ў цэнтр. 20 ліпеня паўстанцы бамбілі рабочыя раёны Севільі, а пасля прыбыцця з Афрыкі атрадаў паўстанцаў пры падтрымцы войскаў іспанскага легіёна 50 грамадзянскіх гвардзейцаў, 50 рэкетэ і 50 фалангістаў увайшлі ў Трыяну і Макарэну, выкарыстоўваючы жанчын і дзяцей у якасці жывога шчыта, і пачалі крывавыя рэпрэсіі[6]. Легіянеры забівалі нажамі ўсіх мужчын, якіх знаходзілі[7]. 21 ліпеня атрад V Bandera іспанскага легіёна Кастэхона атакаваў раёны Ла-Макарена, Сан-Хуліан, Сан-Бернарда і Эль-Пумареха. Да 25 ліпеня нацыяналісты занялі ўсю Севілью. Па словах прэс-сакратара Queipo[8]:
У рабочых кварталах Замежны легіён і мараканскія рэгуларэс хадзілі ўзад і наперад па вуліцах вельмі сціплых аднапавярховых дамоў, кідалі гранаты ў вокны, падрывалі і забівалі жанчын і дзяцей. Маўры скарысталіся магчымасцю рабаваць і гвалтаваць па сваім жаданні. Генерал Кейпа дэ Льяна ў сваіх начных гутарках ля мікрафона Radio Seville заклікаў свае войскі гвалтаваць жанчын і з грубым сарказмам распавядаў пра жорсткія сцэны такога роду. |
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Пасля перавароту ўсе асобы з рэспубліканскімі і левымі сувязямі былі схоплены нацыяналістамі і заключаны ў турму. Рэпрэсіі ў Севільі былі арганізаваны капітанам Дыясам Крыада, які, як паведамлялася, падпісваў смяротныя прысуды «каля шасцідзесяці ў дзень»[9][10]. Тры тысячы прыхільнікаў рэспубліканцаў былі расстраляны ў першыя тыдні пасля перавароту[11]. Рэспубліканцы забілі трынаццаць прыхільнікаў нацыяналістаў (у тым ліку сем мірных жыхароў у раёне Трыяна) падчас перавароту[12]. Пасля перавароту Кейпа дэ Льяна паслаў змешаныя калоны з грамадзянскай гвардыі, фалангістаў, рэкетэ і салдат, што фінансаваліся багатымі землеўладальнікамі, каб заняць іншыя гарады правінцыі. Гэтыя калоны адправілі вялікую колькасць зняволеных у Севілью і пакаралі смерцю[6]. Севіл��я стала стратэгічнай перамогай паўстанцаў, паколькі адсюль у жніўні 1936 года мяцежныя войскі пачалі наступленне на Мадрыд праз Эстрэмадуру[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Beevor, Antony. (2006). The battle for Spain. The Spanish civil war, 1936-1939. Penguin Books. London. ISBN 978-0-14-303765-1.
- Espinosa, Francisco. (2006). La justicia de Queipo. Editorial Crítica. Barcelona. ISBN 84-8432-691-8
- Jackson, Gabriel. (1967). The Spanish Republic and the Civil War, 1931-1939. Princeton. Princeton University Press. ISBN 978-0-691-00757-1
- Preston, Paul. (2006). The Spanish Civil War. Reaction, revolution & revenge. Harper Perennial. London. ISBN 978-0-00-723207-9 ISBN 0-00-723207-1
- Thomas, Hugh. (2001) The Spanish Civil War. Penguin Books. London. ISBN 978-0-14-101161-5