Узброенае паўстанне ў Лаёла
Узброенае паўстанне ў Лаёла | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі | |||
| |||
Дата | 17—27 ліпеня 1936 года | ||
Месца | раён Лаёла, г. Сан-Себасцьян, Краіна Баскаў | ||
Вынік | перамога ўрада | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Узброенае паўстанне ў Лаёла — частка падзей ліпеньскага путчу 1936 года ў Іспаніі, калі мяцежныя вайскоўцы паднялі бунт у казармах Лаёла (г. Сан-Себасцьян, Краіна Баскаў).
Сітуацыя
[правіць | правіць зыходнік]У першыя дні путчу нацыяналісты пад пачаткам генерала Анхеля Гарсія Бенітэса і палкоўніка Каміла Алонса Вега разгарнулі паўстанне на тэрыторыі Краіны Баскаў. Ім удалося захапіць горад Віторыя ў правінцыі Алава, аднак у рэгіёнах Біская і Гіпускаа мяцежнікі пацярпелі няўдачу. Шмат у чым гэтаму паспрыяла пазіцыя мясцовых баскскіх нацыяналістаў, якія праявілі лаяльнасць ураду за прадстаўленую аўтаномію. Для процідзеяння путчу баскі ва ўсіх гарадах і мястэчках стварылі «Хунты абароны» (ісп.: Junta de defensa), арыштавалі правых дзеячаў і рэквізавалі іх аўтамабілі[1].
Паўстанне
[правіць | правіць зыходнік]19 ліпеня ваенны губернатар Сан-Себасцьяна палкоўнік Леон Караска Амілібія быў арыштаваны за сувязі з мяцежнікамі. У гэты час камандзір казармаў Лаёла палкоўнік Хасэ Валеспін Кабіян, падбухторваны Эміліа Мола, адным з кіраўнікоў путчу, вырашыў адкрыта выступіць супраць уладаў.
Валеспін накіраваў гарматы на будынак грамадзянскай адміністрацыі, чые супрацоўнікі неадкладна беглі. Тым часам Караска збег з-пад арышту і далучыўся да астатніх паўстанцаў. Мяцеж таксама падтрымала гарадская грамадзянская гвардыя.
20 ліпеня калона з Эйбара, прыкладна ў 50 кіламетрах ад горада, на чале з палкоўнікам Аўгуста Перэсам Гармендыя падышла да Сан-Себасцьяна і акружыла будынкі, якія ўтрымліваліся путчыстамі[1]. 23 ліпеня рэспубліканскія сілы занялі гатэль «Марыя-Крысціна», а 27 ліпеня паўстанцы ў казармах Лаёлы здаліся ўрадавым сілам[2].
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Пасля разгрому мяцежнікаў іспанскія анархісты, якія змагаліся на баку ўладаў, захапілі вялікую колькасць зброі і расстралялі некаторых правых зняволеных, што пагоршыла іх адносіны з баскскімі нацыяналістамі[3].
14 верасня таго ж года падчас аднаго з наступленняў нацыяналісты занялі Сан-Себасцьян[4].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Beevor, A. (2006). The Battle for Spain. London: Penguin. ISBN 9780143037651.
- Thomas, H. (2001). The Spanish Civil War. New York: Modern Library. ISBN 9780375755156.