Трагедыя
Траге́дыя[1][2] (стар.-грэч.: τραγῳδία, tragōdía, літаральна — «казліная песня», ад τράγος, tragos — «казёл» и ᾠδή, ōdè — «песня») — жанр мастацкага твора, заснаваны на развіцці падзей, якое носіць, як правіла, непазбежны характар і абавязкова прыводзіць да катастрафічнага для персанажаў зыходу, часта напоўнены патэтыкай; від драмы, процілеглы камедыі.
Трагедыя адзначана суровай сур’ёзнасцю, адлюстроўвае рэчаіснасць найбольш завострана, як згустак унутраных супярэчнасцяў, выкрывае найглыбейшыя канфлікты рэальнасці ў максімальна напружанай і насычанай форме, якая знаходзіць значэнне мастацкага сімвала; не выпадкова большасць трагедый напісана вершамі.
Зарадзілася ў Старажытнай Грэцыі з культу Дыяніса[1][3]. Вылучэнню з рэлігійнага відовішча садзейнічаў рост значэння карыфея (начальніка) хора сатыраў, што прывяло да строгага чаргавання песняў з выразным апавяданнем пра пакуты і прыгоды героя. Росквіту дасягнула ў V ст. да н.э. (Сафокл, Эсхіл і Еўрыпід). Мэтай у старажытнасці было ачышчэнне праз пакуты і спагаду. Сінкрэтычнасць прывяла да пазнейшага замірання. На новым мастацка-выяўленчым узроўні ўзнавілася падчас Адраджэння і барока. У сваіх творах Лопэ дэ Вега, Педра Кальдэрон, Крыстафер Марла і Уільям Шэкспір стварылі шматгранныя вобразы дзейных асоб. У межах патрабаванняў класіцызму (адзінства часу і месца дзеяння) найзнакаміцейшыя творы напісалі П’ер Карнель, Жан Расін і Фрыдрых Шылер. Ад часу стварэння трагічных драмаў рамантыкаў (Джордж Байран, Міхаіл Лермантаў і Віктор Гюго) складваюцца адрозныя ад першаснай трагедыі жанры праз рэалістычнае абагульненне (мяшчанская і рамантычная трагедыі, гістарычная і народная драмы, меладрама). Пазней пачашчаецца спалучэнне трагічнасці з камічнасцю (трагікамедыя).
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]Першыя спробы стварэння беларускай трагедыі адносяцца да XVIII стагоддзя («Суддзя без розуму» К. Марашэўскага, «Сапар» і «Фемістокл» М. Цяцерскага, «Крэз» І. Юрэвіча; усе на польскай мове)[1]. У пачатку XX стагоддзя на аснове трагічных супярэчнасцей з’явіліся п’есы Якуба Коласа «Антось Лата», Леапольда Родзевіча «Пакрыўджаныя», Уладзіслава Галубка «Бязродны» і Васіля Гарбацэвіча «Чырвоныя кветкі Беларусі». За савецкім часам творы пераважна тычыліся гераічнай (Кандрат Крапіва «Людзі і д'яблы», Кастусь Губарэвіч «Першы ўрок», Уладзімір Хазанскі і Аляксандр Гутковіч «Юныя мсціўцы», Алесь Махнач «Шпачок», Васіль Быкаў «Рашэнне», Алесь Петрашкевіч «Злавеснае рэха») і гістарычнай тэматыкі (Еўсцігней Міровіч «Кастусь Каліноўскі», Уладзімір Караткевіч «Званы Віцебска» і Аляксей Дудараў «Купала»)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўшук С. С. Траге́дыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 496. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Траге́дия / Михайлов А. В. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 132—133. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Траге́дыя // Рагойша, В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік : тэрміны і паняцці: для школьнікаў і абітурыентаў/ В. П. Рагойша. — Мн.: Народная асвета, 2009. — С. 187. — 303 с. — ISBN 978-985-03-1233-4.
- Траге́дыя // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 503. — 663 с.
- Кормилов С. И. Траге́дия // Литературная энциклопедия терминов и понятий / редкол. : А. Н. Николюкин (гл. ред.) [и др.] ; РАН, Ин-т науч. информ. по обществ. наукам. — Москва : Интелвак, 2001. — С. 1081—1083. — 1596 с. — Имен. указ.: с. 1277—1483. — Предм. указ.: с. 1484—1595. — ISBN 5-93264-026-Х. (руск.)
- Михайлов А. В. Траге́дия // Литературный энциклопедический словарь (руск.) / [Подгот. Е. И. Бонч-Бруевич и др.]; Под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 441—442. — 750 с. — 100 000 экз.
- Траге́дия // Квятковский А. П. Поэтический словарь / Науч. ред. И. Роднянская. — М.: Сов. Энцикл., 1966. — С. 306. — 376 с. (руск.)
- Літературознавчий словник-довідник / Р. Т. Гром’як, Ю. І. Ковалів та ін. — Київ: Видавництво «Академія», 1997. — С. 691—692. (укр.)