Перайсці да зместу

Студзень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
студзень
п а с ч п с н
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        
2024

Сту́дзень — першы месяц Грыгарыянскага календара і дзясяты месяц старажытнарымскага. Складаецца з 31 дня.

Іахім фон Зандрарт, Студзень, 1642

У старабеларускай мове месяц назваўся стычень, пры гэтым славянская назва выкарыстоўвалася побач з лацінскай формай генвар[1]. У выданнях Францыска Скарыны даецца народная назва студзеня — стычень[2], таксама яна ўпамінаецца ў «Храналогіі» Андрэя Рымшы (1581)[3]. Слова студень выкарыстоўвалася ў старабеларускіх тэкстах у значэнні «холад»[4].

Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912 годзе, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзены прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: у 1907 — январ (стычань), у 1908 — стычань, у 1909 — январ, у 1910—1912 — студзень (январ); далей — студзеньбо дужа сцюдзёна»)[5].

  1. Гістарычны слоўнік беларускай мовы 2013, с. 28.
  2. Скарына Ф. Творы:…
  3. Андрей Рымша. [Хронология]…
  4. Гістарычны слоўнік беларускай мовы 2013, с. 14.
  5. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.
  • Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О. Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. ��. Мистецька спадщина Івана Федорова. Львів, 1974. — С. 33, 36.
  • Гістарычны слоўнік беларускай мовы / пад рэд. А. М. Булыкі. — Мінск, 2013. — Т. 33.
  • Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. Т. 2. — Мн., 1967. — С. 138, 139
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. . — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
  • Сту́дзень // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 219. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).