Перайсці да зместу

Слонімскі павет (Расійская імперыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слонімскі павет
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Гродзенская губерня
Адміністрацыйны цэнтр Слонім
Дата ўтварэння 1795
Дата скасавання 1920
Насельніцтва 226,3 тыс. (1 897)
Плошча 7,1 тыс. км²
Слонімскі павет на карце

Слонімскі павет (руск.: Слонимский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай і Гродзенскай губерняў, якая існавала ў 17951920 гадах. Цэнтр — горад Слонім.

У 1795 годзе Слонімскі павет у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай далучаны да Расійскай імперыі і практычна ў тых жа межах уключаны ў Слонімскую губерню, з 12 снежня 1796 года ў Літоўскай губерні, з 28 жніўня 1802 года ў Гродзенскай губерні. Плошча каля 6,3 тыс. кв. вёрст[1].

У 1915 годзе тэрыторыя Слонімскага павета занята нямецкімі, у пачатку 1919 — польскімі войскамі. 3 4 лютага 1921 года Слонімскі павет у складзе Навагрудскага ваяводства Польшчы[1].

Насельніцтва ў 1878 — 161,2 тыс. чал. (у т.л. ў Слоніме 15,4 тыс. чал.)[1]. Паводле даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 226,3 тыс. чал[2]. У тым ліку беларусы — 80,7 %; яўрэі — 15,2 %; рускія — 2,1 %; палякі — 1,6 %. У павятовым горадзе Слоніме пражывала 15 863 чал., у мястэчках: Ружаны — 6036 чал., Косава — 5537 чал., Дзятлава — 3200 чал.

У павеце мелася 1035 населеных пунктаў, у т.л. 15 мястэчак (Бусяж, Быцень, Вензавец, Галынка, Дварэц, Дзераўная, Дзярэчын, Азярніца, Жыровічы, Здзітаў, Здзяцел (Дзятлава), Косава, Моўчадзь, Ружаны, Старыя Дзевяткавічы), 534 дробныя паселішчы (менш як па 25 чал.)[1].

Апрача Жыровіцкага манастыра, былі 73 царквы, 5 касцёлаў, 30 іўдзейскіх малітоўных дамоў і сінагог[1].

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

У 18611866 гадах утвораны 23 воласці: [3]

Ураднікі павета

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д Слонімскі павет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  2. Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей
  3. Волостныя, станичныя, сельскія, гминныя правленія и управленія, а также полицейскіе станы всей Россіи съ обозначеніем мѣста ихъ нахожденія. — Кіевъ: Изд-во Т-ва Л. М. Фишъ, 1913.
  4. а б в г д Карта да арт. Слонімскі павет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).