Сакольскі павет (Расійская імперыя)
Сакольскі павет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Расійская імперыя | ||
Уваходзіць у | Гродзенская губерня | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Сакулка|Саколка | ||
Дата ўтварэння | 1808 | ||
Дата скасавання | 1920 | ||
Насельніцтва | 110,5 тыс. (1 897) | ||
Плошча | 2,6 тыс. км² | ||
Сакольскі павет, Саколкаўскі павет (руск.: Сокольский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Беластоцкай вобласці і Гродзенскай губерні, якая існавала ў 1808—1920 гадах. Цэнтр — горад Саколка. Плошча складала 2290 вёрст²[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сакольскі павет у складзе Беластоцкай вобласці Расійскай імперыі быў утвораны ў 1808 годзе на тэрыторыі, якая адышла ад Прусіі паводле Тыльзіцкага міру. У 1843 годзе, у сувязі з ліквідацыяй Беластоцкай вобласці, павет быў перададзены ў Гродзенскую губерню.
У Першую сусветную вайну акупіраваны германскімі войскамі. 3 канца 1918 года ў складзе адноўленай Польшчы[1].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 110,5 тыс. чал. (без гарадоў — 88,719 тыс. чал.[1]). У тым ліку беларусы — 83,8 %; яўрэі — 12,2 %; рускія — 1,8 %; палякі — 1,2 %; з іх 80 % — католікі, 16 % — праваслаўныя, каля 1,5 % — іўдзеі[1]. У павятовым горадзе Саколцы пражывала 7598 чал., у пазаштатных Васількаве — 3880 чал., Дамброве — 1988 чал., Карыцыне — 683 чал., Кузніца — 1346 чал., Новым Двары — 1300 чал., Адэльску — 1462 чал., Сухаволі — 3203 чал., Янаве — 2296 чал[2]. Усяго ў павеце больш за 650 нас. пунктаў[1].
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]У 1913 годзе ў павеце было 13 валасцей:[3]
- Астрагорская воласць (цэнтр — в. Вострая Гара ),
- Астроўская воласць (цэнтр — в. Востраў),
- Багнаўская воласць (цэнтр — в. Дамураты ),
- Грабянёўская воласць (цэнтр — г. Новы Двор),
- Зубрыцкая воласць (цэнтр — в. Бабікі ),
- Каменкаўская воласць (цэнтр — в. Янаўшчына ),
- Каменская воласць (цэнтр — с. Стоцк ),
- Круглянская воласць (цэнтр — г. Кузніца),
- Макаўлянская воласць (цэнтр — мястэчка Сідра),
- Нававольская воласць (цэнтр — в. Нававоля ),
- Раманаўская воласць (цэнтр — в. Лазова ),
- Трафімаўская воласць (цэнтр — в. Трафімаўка),
- Чарнавеская воласць (цэнтр — в. Чорная Весь)
Зноскі
- ↑ а б в г д Сакольскі павет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- ↑ Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей
- ↑ Волостныя, станичныя, сельскія, гминныя правленія и управленія, а также полицейскіе станы всей Россіи съ обозначеніем мѣста ихъ нахожденія. — Кіевъ: Изд-во Т-ва Л. М. Фишъ, 1913.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сакольскі павет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Сакольскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Соколка, уездный город Гродненской губернии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.