Слонімскі драматычны тэатр
Слонімскі драматычны тэатр | |
---|---|
Заснаваны | 1 студзеня 1990 |
Будынак тэатра | |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Будынак | г. Слонім, вул. Чырвонаармейская, 25. 231800 |
Дырэктар | Лішык Мікалай Васільевіч |
Галоўны рэжысёр | Сявец Васіль Васільевіч |
Сайт | slonimteatr.by |
Слонімскі драматычны тэатр — прафесійны тэатр, пачаў дзейнічаць 1 студзеня 1990 года ў Слоніме.
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Першым дырэктарам і рэжысёрам у адной асобе стаў заслужаны дзеяч культуры Беларусі Мікалай Варвашэвіч (1934—2001). М. Варвашэвіч узначальваў тэатр да 2000 года.
- З 2000 да 2003 гг. галоўным рэжысёрам тэатра быў Віктар Бутакоў,
- З 2003 да 2008 гг. — Віктар Небальсін,
- З 2008 па сённяшні дзень — Васіль Сявец.
Пастаноўкі
[правіць | правіць зыходнік]Калектыў тэатра ажыццявіў каля 100 пастановак для дарослых і юных гледачоў. У рэпертуары тэатра пераважаюць спектаклі камедыйнага жанру, пастаўленыя ў традыцыях беларускага народнага тэатра: «Прымакі» Я. Купалы, «Не забыцца і паспець на сябе хамут адзець» Л. Радзевіча, «Лекі ад кахання» і «Каханне з падманам» У. Галубка, «Трыбунал» А. Макаёнка.
Ставяцца п’есы сучасных беларускіх драматургаў: «Сабака з залатым зубам» У. Сауліча, «Жаніх па перапісцы» Андрэя Федарэнкі, «Чужыя грошы» Уладзіміра Бутрамеева, «Чарнакніжкік» С. Кавалёва, «Спакуса» А. Якімовіча, «Не пакідай мяне» А. Дударава.
Значнае месца ў рэпертуары тэатра займаюць п’есы класічнай і сучаснай рускай і замежнай драматургіі: «Жаніцьба Бальзамінава» і «На бойкім месцы» А. Астроўскага, «Сямейны партрэт з чужым» С. Лабазёрава, «Гаспадыня гасцініцы» К. Гальдоні, «Непаразуменне» А. Камю, «Жарты Парыжа» К. Манье, «Каханне ў стылі барока» Я. Стэльмаха, «Маю жонку завуць Марыс» Р. Шара, «Свабодны шлюб» Д. Фо, «Курыца» М. Каляды.
Тэатр шмат ставіць спектакляў на рускай і беларускай мовах для юных гледачоў і гастралюе з імі па Беларусі: «Дзень нараджэння» Н. Абрамцавай, «Залатое кураня» У. Арлова, «Новы калабок» П. Васючэнкі, «Мяфа» Н. Палешчанковай, «Малыш і Карлсан» К. Папова, «Зялёны атрад» В. Валжаніна, «Жыла-была Сыраежка» В. Зіміна, «Аднойчы гарачым-гарачым летам» В. Ткачова, «Дзень нараджэння ката Леапольда» А. Хайта, «Чарадзейнае люстэрка» І. Чаркашына і іншыя.
У асноўным калектыў тэатра абслугоўвае раённыя цэнтры і жыхароў вёсак у Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях. На сённяшні дзень у рэпертуары тэатра значацца 18 спектакляў для дзяцей і 15 пастановак для дарослых.
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- У 2001 годзе тэатр прымаў удзел у фестывалі нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску.
- На Другім рэспубліканскім фестывалі творчай тэатральнай моладзі «Надзея-2001» роля Чорта ў выкананні артысткі тэатра Ірыны Яцук у спектаклі «Камедыя» па п’есе У. Рудава ў пастаноўцы рэжысёра В.Небальсіна была прызнана лепшай жаночай роляй. Артыстка атрымала дыплом і прэмію.
- У 2007 годзе артыстка Ірына Яцук прызнана лепшай артысткай Гродзенскай вобласці. Ёй была ўручана прэмія імя Аляксандра Дубко Гродзенскага аблвыканкама.
- 19 мая 2014 года адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар Міхаіла Казіміра Агінскага на новым будынку драмтэатра, скульптар Леанід Богдан[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чыгрын С. М. Слонімскі беларускі драматычны тэатр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 17. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).