Андрэй Міхайлавіч Федарэнка
Андрэй Міхайлавіч Федарэнка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 студзеня 1964 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, драматург |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Андрэй Міхайлавіч Федарэнка (нар. 17 студзеня 1964 г., в. Бярозаўка Мазырскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі празаік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мазырскі політэхнічны тэхнікум і бібліятэчны факультэт Мінскага інстытута культуры (1985—1990). Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў мулярам у Мікашэвічах Лунінецкага раёна, на чыгунцы ў Калінкавічах Гомельскай вобласці, старшым бібліятэкарам Бярозаўскай бібліятэкі № 2 Мазырскага раёна, карэктарам штотыднёвіка «7 дней», загадчыкам аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя», на кінастудыі «Беларусьфільм». У 2005—2011 гадах — загадчык аддзела прозы ў часопісе «Маладосць». У 2011—2012 гадах супрацоўнік аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва». Цяпер стыль-рэдактар часопіса «Дзеяслоў». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў, у 2017 выбраны ў Раду Саюза[1]. Удзельнік традыцыйных шахматных турніраў СБП[2][3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкуецца з 1987 г. У аповесці «Гісторыя хваробы» (1989) сацыяльна-псіхалагічны партрэт сучаснай моладзі, у аповесці-фантасмагорыі «Смута, альбо XII фантазій на адну тэму» (1994) жыццё сучаснага грамадства, якое страціла маральныя арыенціры, у аповесці «Вёска» (1995) філасофскі роздум над лёсам Беларусі і беларусаў. Аўтар аповесцей «Такое кароткае лета», «Ланцуг» (абедзве 1994), «Нічые» (2001), п’ес «Жаніх па перапісцы» (1993), «Багаты кватарант» (1997), публіцыстычных артыкулаў і інш. Напісаў дзіцячыя і юнацкія аповесці «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002). Яго творчасці ўласцівы псіхалагічны аналіз, гуманістычны погляд на чалавека, драматызм, элементы фантастыкі, мастацкай умоўнасці, эмацыянальнасць, спавядальнасць.
Адгукаючыся на кнігу Андрэя Федарэнкі «Сузіральнік» (2018), доктар філалагічных навук Ганна Кісліцына ахарактарызавала яго прозу як «няспешную, удумлівую»: «Аўтар як быццам калекцыяніруе заканамернасці чалавечага быцця, якія знаходзіць у самым простым абывацельскім жыцці. Яго назіранні часта аказваюцца даволі нечаканымі»[4]. Яна ж высока ацаніла раман «Жэтон на метро» (2019; выйшаў асобнай кнігай у 2020): «Было вельмі цікава ўбачыць тэкст, які, з аднаго боку, бліскуча напісаны Андрэем Федарэнкам, адным з найлепшых беларускіх празаікаў, якога слушна лічаць выдатным стылістам, з другога боку — пабудаваны паводле законаў трылера»[5].
А. Федарэнка перакладае з беларускай мовы на рускую. Асобныя яго творы былі перакладзены на рускую[6][7], англійскую[8] і іншыя мовы.
Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- «Гісторыя хваробы» (1989)
- «Смута» (1994)
- «Шчарбаты талер» (1999)
- «Афганская шкатулка» (2002)
- «Нічые» (2009)
- «Мяжа» (2011)
- «Сечка» (2012)
- «Ланцуг» (2012)[9]
- «Вёска» (2013)
- «Ціша» (2014)
- «Сузіральнік» (2018)
- «Жэтон на метро» (2020)
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1995) за кнігу «Смута».
- Лаўрэат прэміі «Залатая літара» (2009) за кнігу «Нічые».
- Пісьменнік 2012 года па версіі часопіса «Sexus» за кнігу «Ланцуг».
- Шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца (2011), трэцяя прэмія за кнігу «Мяжа».
- Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2015) за кнігу «Ціша»[10].
Зноскі
- ↑ http://lit-bel.org/by/about/struct/ Архівавана 4 мая 2018.
- ↑ http://www.lit-bel.org/by/news/kastrychnicki-shaxmatny-turnir.html Архівавана 31 кастрычніка 2016.
- ↑ http://www.lit-bel.org/by/news/2017/pismennicki-shaxmatny-turnir.html Архівавана 27 красавіка 2018.
- ↑ https://news.tut.by/culture/620756.html Архівавана 3 чэрвеня 2019.
- ↑ https://news.tut.by/culture/677147.html Архівавана 26 кастрычніка 2020.
- ↑ https://www.livelib.ru/author/300264/latest-andrej-fedorenko
- ↑ http://belisrael.info/?p=11646
- ↑ http://belisrael.info/?p=12251
- ↑ Ланцуг: аповесці. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2012. — 240 с.
- ↑ Федарэнка атрымаў прэмію «Гліняны Вялес»: Прыемна, што на маё пакаленне звяртаюць увагу
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Андрэй Міхайлавіч Федарэнка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Нарадзіліся 17 студзеня
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Мазырскім раёне
- Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
- Выпускнікі факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУКМ
- Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
- Постаці Беларусьфільма
- Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты прэміі «Залатая літара»
- Лаўрэаты прэміі «Гліняны вялес»
- Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Івана Мележа
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Драматургі Беларусі