Свята-Мікалаеўская царква (Пачапава)
Выгляд
Праваслаўны хр��м | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
| |
53°21′41,63″ пн. ш. 25°48′45,27″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Пачапава |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Дата пабудовы | 1838 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Пачапава Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца на могілках. Пабудавана ў 1838 г. з дрэва. Прыпісная да Свята-Пакроўскай царквы вёскі Пачапава. З 1943 г. і да пачатку 21 стагоддзя з'яўлялася прыхадской царквой.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Твор народнага дойлідства. Адназрубная прамавугольная ў плане пабудова, якая пераходзіць у трохгранную апсіду, 2-схільны дах над якой пераходзіць у вадьмавы, завершаны над трохвугольным франтонам шатровай вежачкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны 4 прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уваход арганізаваны праз нізкі прытвор. У інтэр'еры апсіда вылучана іканастасам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Мікалаеўская царква (Пачапава)
- Свята-Мікалаеўская царква (Пачапава) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Пачапава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)