Свята-Георгіеўская царква (Тумілавічы)
Славутасць | |
Свята-Георгіеўская царква | |
---|---|
54°56′16″ пн. ш. 27°57′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Тумілавічы |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая епархія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Тумілавічы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1864 годзе з дрэва. Асобна пастаўлена каркасная званіца.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Вырашана васьмігранным зрубам, да якога па восі захад — усход далучаны прамавугольныя прырубы прытвора і апсіды. Цэнтральную кампазіцыю завяршае васьмігранны барабан, шацёр якога завершаны цыбулепадобнай галоўкай, а аснаванне апяразана поясам трохвугольных франтонаў. Такімі ж франтонамі завершаны грані аб’ёмаў. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]Малітоўная зала перакрыта шатровым гранёным скляпеннем з заломам пасярэдзіне, дзе абапіраецца на слупы. Абразы 1901 — 05 гг.: «Маці Божая Нерукатворная», «Успенне», «Святы Пётр і Павел», «Святы архангел Міхаіл», «Маці Божая з дзіцем», «Ісус Хрыстос», «Святы Георгій», «Маці Божая Смаленская».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Георгіеўская царква (Тумілавічы)
- Свята-Георгіеўская царква (Тумілавічы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Георгіеўская царква (Тумілавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Георгіеўская царква (Тумілавічы) на сайце Radzima.org