Перайсці да зместу

Рудольф Джуліяні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рудольф Джуліяні
англ.: Rudolph Giuliani
107-ы Мэр Нью-Ёрка[d]
1 студзеня 1994 — 31 снежня 2001
Папярэднік David Dinkins[d]
Пераемнік Майкл Рубенс Блумберг
United States Attorney for the Southern District of New York[d]
3 чэрвеня 1983 — 1 студзеня 1989
Папярэднік John S. Martin Jr.[d]
Пераемнік Benito Romano[d]
United States Associate Attorney General[d]
20 лютага 1981 — 3 чэрвеня 1983
Папярэднік John H. Shenefield[d]
Пераемнік D. Lowell Jensen[d]

Нараджэнне 28 мая 1944(1944-05-28)[1][2] (80 гадоў)
Імя пры нараджэнні англ.: Rudolph William Louis Giuliani
Маці Helen Giuliani[d]
Жонка Джудзіт Джуліяні[d]
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень бакалаўр мастацтваў[d]
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рудольф Уільям Луіс Джуліяні (англ.: Rudolph William Louis Giuliani III; нар. 28 мая 1944, Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі юрыст, былы мэр Нью-Ёрка, былы пракурор, прадпрымальнік і палітык ад Рэспубліканскай партыі ЗША.

Праславіўся ў Нью-Ёрку і ЗША дзякуючы сваёй дзейнасці на пасадзе пракурора, калі ён паспяхова расследаваў некалькі гучных спраў, звязаных з дзейнасцю арганізаваных злачынных груповак у ЗША. Таксама два разы абіраўся мэрам Нью-Ёрку (1994—2001). На гэтай пасадзе ён дасягнуў значных поспехаў у паляпшэнні жыцця ў горадзе, памяншэнні ўзроўню злачыннасці і наогул паляпшэнні іміджу найбуйнейшага гарады краіны.

У 2005 Нью-Ёрк абвешчаны самым бяспечным горадам сярод дзесяці найбуйнейшых гарадоў ЗША. Таксама праславіўся сваёй рашучай дзейнасцю і арганізатарскімі здольнасцямі падчас тэрактаў супраць Сусветнага гандлёвага цэнтра ў верасні 2001 У тым жа годзе часопіс Тайм абвясціў яго «чалавекам года». Крытыкі адзначаюць занадта палярную асобу Рудзі Джуліяні, а таксама яго некалькі аўтарытарны характар.

Пасля заканчэння тэрміну на грамадскай пасады пачаў займацца прыватнай практыкай у юрыдычнай кампаніі, якую ён заснаваў. У лютым 2007 падаў сваю кандыдатуру на намінацыю ад Рэспубліканскай партыі на пасаду прэзідэнта ЗША. У пачатку 2007 сярод рэспубліканцаў быў вядучым прэтэндэнтам, наперадзе іншых, аднак у студзені 2008 адмовіўся ад прэзідэнцкай гонкі на карысць іншага прэтэндэнта.

Зноскі

  1. Rudy Giuliani // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Rudolph Giuliani // Roglo — 1997. — 10000000 экз.