Райніс
Райніс | |
---|---|
лат.: Rainis | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | лат.: Jānis Pliekšāns |
Псеўданімы | Rainis, Jānis Jasēns Plikšis, Pēterpilietis, Petrapilietis, Bezdarbis, Jasietis, Henricus Lettus |
Дата нараджэння | 30 жніўня (11 верасня) 1865[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 верасня 1929[3][4][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Аспазія |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, драматург, палітык, пісьменнік, перакладчык, журналіст |
Кірунак | Новая плынь |
Мова твораў | латышская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Ра́йніс (лат.: Rainis), сапраўднае імя Яніс Пліекшанс, (лат.: Jānis Pliekšāns), 11 верасня 1865, хутар Варславаны, цяпер Дунаўская воласць, Екабпілскі край, — 12 верасня 1929, Юрмала, Латвія) — латышскі паэт, драматург, грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 11 верасня 1865 года ў сям’і арандатара маёнтка Крыш’янаса Пліешканса. Вучыўся ў Дзвінску ў нямецкай школе (цяпер Даўгаўпілская 6-я школа імя Райніса) . У 1884—1888 гадах вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце. У 1889—1891 гадах працаваў у Віленскім судзе. У 1891—1895 гадах працаваў рэдактарам дэмакратычнай газеты «Dienas lapa» («Штодзённы лісток»). Першыя вершы апублікаваў у 1895 годзе.
У чэрвені 1897 года за ўдзел у рэвалюцыйным руху быў арыштаваны, у Рыжскай губернскай турме скончыў пераклад на латышскую мову «Фаўста». У снежні 1897 года сасланы ў Пскоў, у 1899 годзе — у горад Слабадской Вяцкай губерні. Вярнуўся ў 1903 годзе, у 1905 годзе нелегальна эміграваў у Швейцарыю.
З 1920 года ў Латвіі. У 1920 годзе Райніс ад Латвійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі быў абраны ў Канстытуцыйны сход Латвійскай Рэспублікі. Быў адным з аўтараў латвійскай канстытуцыі[6]. З 1921 года дырэктар Нацыянальнага тэатра ў Рызе. У 1921 годзе пры ягонай падтрымцы створаны Беларускі аддзел пры Міністэрстве асветы Латвіі[7]. Абараняў у сейме інтарэсы беларусаў Латвіі[7]. Садзейнічаў адкрыццю беларускіх гімназій у Дзвінску і ��юцыне[7]. 28 лютага 1925 года першым з латышскіх дзеячаў культуры быў узнагароджаны найвышэйшай узнагародай краіны — Ордэнам Трох зорак I ступені. Ведаў беларускую мову і беларускія народныя песні[7]. У лістападзе 1926 года ўдзельнічаў у рабоце міжнароднай Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі, якая праходзіла ў Менску[8]. У 1926—1928 гадах міністр асветы. Арганізатар (1929) і першы старшыня Таварыства культурнай сувязі з народамі СССР.
Быў жанаты з латвійскай паэткай Аспазіяй. Памёр 12 верасня 1929 года ў Юрмале, пахаваны ў Рызе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкаваўся з 1887 года. Бунтарскі настрой, вера ў перамогу дабра і прыгажосці ў ягоных п’есах «Паўідэаліст» (1904), «Агонь і ноч» (1905), «Залаты конь» (1910), «Ветрык, вей» (1913), трагедыі «Ілля Мурамец» (1922). Аўтар зборнікаў вершаў «Далёкія водгукі ў сінім вечары» (1903), «Пасеў буры» (1905), «Новая сіла» (1907), «Тыя, што не забываюць» (1911), «Канец і пачатак» (1912), філасофскай паэмы «Ave sol!» (1910).
У творчасці Яна Райніса арганічна спалучаюцца вобразная метафарычная форма з глыбокай філасофскай сімволікай, рэалізм з тонкім лірызмам, фальклорныя матывы[7].
На беларускую мову творы Райніса перакладалі Эдзі Агняцвет, Мікалай Арочка, Алесь Астапенка, Рыгор Барадулін, Пятрусь Броўка, Артур Вольскі, Сцяпан Гаўрусёў, Ніл Гілевіч, Сяргей Грахоўскі, Сяргей Дзяргай, Язэп Дыла, Кастусь Кірэенка, П. Масальскі (Пятро Сакол), Пімен Панчанка, Васіль Сёмуха.
Райніс і беларусы
[правіць | правіць зыходнік]Ян Райіс быў актыўным прапагандыстам беларускай нацыянальнай культуры ў міжваеннай Латвіі, быў абаронцам і прадстаўніком латвійскіх беларусаў у Сейме Латвіі. Ён дамогся ў свой час для беларускай меншыні культурна-нацыянальнай аўтаноміі.
З выступлення Райніса ў Сейме Латвіі ў 1922 г.:
Пытанне паставілі так: хто ж у сапраўднасці прыдумаў беларусаў? Гэтых беларусаў, як быццам, выдумаў я. Выдумаць іх я не мог, бо само існаванне такога народа — гэта факт. Але што я іх абараняю, дык я не хачу і не магу гэта адмаўляць... З беларускім пытаннем у нас справа выглядае так, што беларусы ў Латвіі без абароны... Я ж абараняю ўсіх тых, у каго другога абаронцы няма...[9]
Яніс Райніс цікавіўся традыцыйнай беларускай культурай і фальклорам, часта бываў у беларускіх вёсках Латгаліі, часта наведваў Паўночную Беларусь, у прыватнасці сучасны Верхнядзвінскі раён і інш. Райніс ведаў пра беларусаў з дзяцінства. У дзяцінстве ён хадзіў на рум слухаць дудароў-плытагонаў з Беларусі, што сплаўлялі лес па Дзвіне.
У Віцебску на Старасямёнаўскіх могілках пахавана маці паэта Дартэ Пліекшанс, ёй усталяваны памятны знак. Неаднаразова Райніс наведваў Беларусь.
Яму свае вершы прысвяцілі Рыгор Барадулін, Пятрусь Броўка, Васіль Вітка, Віталь Вольскі, Сяргей Грахоўскі, Васіль Зуёнак, Пятро Прыходзька, Аляксей Пысін, Юрась Свірка, Максім Танк, Станіслаў Шушкевіч, экслібрысы Яўген Ціхановіч.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 — Ё. Гётэ. Фаўст (пераклад на латышскую мову)
- 1903 — Tālas noskaņas zilā vakarā
- 1905 — Vētras sēja
- 1907 — Uguns un nakts
- 1909 — Zelta zirgs
- 1909 — Klusā grāmata
- 1910 — Ave sol!
- 1911 — Tie, kas neaizmirst
- 1911 — Indulis un Ārija
- 1912 — Gals un sākums
- 1912 — G.E. Lesings "Natans Gudrais"
- 1913 — Pūt, vējiņi!
- 1916 — Daugava. Sērdieņu dziesma
- 1917 — Krauklītis
- 1919 — Jāzeps un viņa brāļi
- 1919 — Spēlēju, dancoju
- 1922 — Iļja Muromietis
- 1927 — Mīla stiprāka par nāvi
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Гірт з Воўчага логу. — Мн., 1930.
- Выбранае / Склаў А.Вольскі. — Мн.: Дзяржвыд БССР.Рэд.мастац.літ., 1956.
- Ветрык, вей!: народная песня ў 5 актах / Ян Райніс. — Мн.: Беларусь, 1965. — 174, [1] с.
- Агонь і ноч / Пер.з латыш. мовы В. Сёмухі: Даўняя песня ў новым гучанні. — Мн.: Юнацтва, 1988.
- Выбранае: З латыш. / Уклад.,прадм.і камент. М. Абалы. — Мн.: Маст.літ., 1993. — 463 с. — (Скарбы сусвет.літ.).
Зборы твораў
[правіць | правіць зыходнік]- Dzīve un darbi, sej. 1—11, Riga, 1925—31;
- Kopoti raksti, sej. 1—14, Riga, 1947—51;
- Kopoti raksti, sej. 1—30, Riga, 1977—90;
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У Мінску і Ерэване яго імем названа вуліца. На планеце Меркурый адзін з кратараў. Дом Райніса і Аспазіі.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11889496X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Rainis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jānis Rainis // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ literatura.lv — Literatūras, folkloras un mākslas institūts. Праверана 16 снежня 2023.
- ↑ «Izstrīdētā» Latvijas Satversme — Latvijas Avīze(недаступная спасылка) (лат.)
- ↑ а б в г д Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13). С.271
- ↑ Марат Гаравы. Адкрылася выстава «Ян Райніс і беларуская культура» . Новы час (16 лістапада 2013).
- ↑ Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2 кн. Кн. 2/ рэдкал.: У.С. Богаў, А.Ф. Бубала [і інш.]. Мн., 2000. С. 259.
Літаратура пра Яніса Райніса
[правіць | правіць зыходнік]- Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць. Мн., 1968;
- Кулеша Т. Сустрэчы з Янам Райнісам // Беларускае мастацтва. Мн., 1962. Вып. 3.;
- Дауге П., Ян Райнис. Певец борьбы, солнца и любви. М., 1920;
- Краулинь К., Ян Райнис, М., 1957:
- Сокол Э., Жизнь и творчество Яна Райниса, Рига, 1957;
- Kraulinš К., Raiņa dzīve un darbība, Riga, 1953;
- Sokols E., Rainis, Riga, 1962;
- Hausmanis V., Tautas dzejnieks Rainis, Riga, 1968;
- Hausmanis V., Raiņa daiļrades process, Riga, 1971;
- Hausmanis V., Raiņa dramaturģija, Riga, 1973.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Райніс
- Творы Яна Райніса на сайце «Беларуская палічка»
- Нарадзіліся 11 верасня
- Нарадзіліся ў 1865 годзе
- Нарадзіліся ў Латвіі
- Памерлі 12 верасня
- Памерлі ў 1929 годзе
- Памерлі ў Юрмале
- Пахаваныя на могілках Райніса
- Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Выпускнікі СПбДУ
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Драматургі Латвіі
- Латышскамоўныя паэты
- Паэты Латвіі
- Перакладчыкі з англійскай мовы
- Перакладчыкі з нямецкай мовы
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Перакладчыкі на латышскую мову
- Перакладчыкі Латвіі