Перайсці да зместу

Кастусь Кірэенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кастусь Кірэенка
Канстанцін Ціханавіч Кірэенка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 снежня 1918(1918-12-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 верасня 1988(1988-09-15) (69 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, дзіцячы пісьменнік, журналіст, рэдактар, перакладчык
Гады творчасці з 1939
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За баявыя заслугі» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР

Кастусь Кірэенка (Канстанцін Ціханавіч), (12 снежня 1918, в. Гайшын, цяпер Слаўгарадскі раён — 15 верасня 1988) — беларускі паэт, перакладчык, журналіст і рэдактар.

Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут у 1940 годзе. Пасля некалькіх месяцаў працы ў школе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Падчас Вялікай Айчыннай вайны — вежавы стралок танка, потым карэспандэнт армейскай газеты на Заходнім і 2-м Беларускім франтах. Пасля дэмабілізацыі працаваў у часопісах «Беларусь» (1945—1962), галоўным рэдактарам часопісаў «Бярозка» (1962—1972) і «Полымя» (1972—1986). У 1980—1984 гадах з'яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Друкаваўся з 1939 года. Аўтар зборнікаў паэзіі «Ранак ідзе» (1945), «Пасля навальніцы» (1947), «Мая рэспубліка» (1949), «Маякі» (1952), «Родны свет» (1952), «Любоў і дружба» (1955), «Светлая хваля» (1959), «Антонавы грахі» (вершаваныя фельетоны, 1960), «Слаўся, юнацтва» (1961), «Вернасць» (1961), «Смага» (1962), «Жывыя ідуць наперад» (1964), «Цёплая радуга» (1966), «Кніга ста песень» (1971), «Слухайце ластавак» (1974), «Сіні вырай» (1976), «Вёсны веснаваць» (1979), «Дэкрэтам сэрца» (1983), «Калыска вятроў» (1985), «Надзея» (1985). Для дзяцей выйшлі паэма «Алёнчына школа» (1951), кніжкі вершаў «Зялёнае рэха» (1953), «Вясна-красна» (1956), «Сад піянерскі» (1960), «Урачыстая песня» (1965), «Прысяга» (1969), вершаў і паэм «Размова з капітанамі» (1987). У 1969 і 1978 гадах выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1986—1988 гг. — Збор твораў у 3 тамах.

Выдаў кнігі аповесцей і апавяданняў для дзяцей «Сум і радасць дзеда Рэпкі» (1967), «Ручаіны шукаюць ракі» (1967), «Алесева кніжка» (1972), «Вандроўнае шчасце: Рыбацкая паэма» (1977), кнігі публіцыстыкі «Амерыка здалёку і зблізку» (1971) і «Заўсёды з Радзімай» (успаміны, эсэ, нататкі, 1980).

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы У. Маякоўскага, М. Ісакоўскага, Я. Смелякова, А. Пракоф'ева  (руск.), Я. Райніса, М. Рыльскага, У. Сасюры, С. Алейніка  (руск.), М. Бажана, П. Тычыны, М. Нагнібеды, Ц. Масенкі  (укр.) і інш. У яго перакладзе выйшлі асобнымі выданнямі зборнікі апавяданняў В. Біянкі  (руск.) «Хто чым спявае» (1954), Л. Падвойскага «З Леніным у аўтамабілі» (1971), аповесць Л. Смілянскага  (укр.) «Сашко» (1959), зборнік вершаў Я. Шпорты  (укр.) «Явар» (1976), раманы Ё. Дарваша  (венг.) «П’яны дождж» (1975), І. Друцэ  (руск.) «Цяжар нашай дабрыні» (1977), К. Шавялёвай «Аляксандраўскі сад» (1979).

  • Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1943 года)
  • Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за кнігу вершаў «Смага»
  • Заслужаны дзеяч культуры БССР (1970)
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1972) за зборнік вершаў «Кніга ста песень».
  • Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі «Знак Пашаны» і медалямі.

Зноскі

  • т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. с. 29.
  • Кірэенка Кастусь (Канстанцін Ціханавіч) // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 386. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.