Перайсці да зместу

Міхась Тулейка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхась Тулейка
Род дзейнасці грамадскі і вайсковы дзеяч
Дата нараджэння 8 верасня 1915(1915-09-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 сакавіка 1998(1998-03-06) (82 гады)
Месца смерці
Веравызнанне БАПЦ
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у

Міхась Тулейка (8 верасня 1915 — 6 сакавіка 1998) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч. Афіцэр БКА, сябра БНП, БНС і БАЗА.[1]

Нарадзіўся 8 верасня 1915 г. у Нясвіжы Слуцкага павета Мінскай губерні ў Расійскай імперыі. У 1936 г. скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, пасля чаго адразу быў забраны ў Войска Польскае на падрыхтоўчыя курсы афіцэраў. У 1937 г. пачаў працаваць настаўнікам у Нясвіжы, пазней — у Снове.

З пачаткам Другой сусветнай вайны у 1939 г. быў зноў мабілізаваны ў Войска Польскае, паранены ў баях пад Варшаваю. Пасля зноў працаваў настаўнікам у Нясвіжы, потым заступнікам дырэктара Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Пазней працаваў у Баранавіцкай настаўніцкай семінарыі. Кіраваў камітэтам Беларускай народнай самапомачы на Баранавіцкую акругу. Быў дэлегатам Другога Усебеларускага кангрэсу. Далучыўся да падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі, удзельнічаў у нарадах актыву БНП у Мінску.[2] Ад 1944 г. — на эміграцыі. У Берліне ў 1944 г. у рангу афіцэра быў далучаны да кадравага батальёна, што фармаваўся ў школе на вуліцы Lychenerstrasse, аднак калі батальён быў ужо сфармаваны на пачатку 1945 г. у Баварыі, яго туды не паслалі. Займаўся вярбоўкай добраахвотнікаў у беларускае войска.

Пасля Другой сусветнай вайны вучыўся ў Мюнхенскім універсітэце UNRRA і Украінскім вольным універсітэце ў Рэгенсбургу. Заснавальнік Беларускага студэнцкага згуртавання. У 1949 г. выехаў у ЗША. Быў абраны першым старшынём Згуртавання беларуска-амерыканскай моладзі. Уваходзіў у рэдакцыйную калегію часопіса «Віці». Зарганізаваў першы беларускі скаўтынгавы атрад у Амерыцы. Сябра Беларуска-амерыканскага задзіночання, пэўны час кіраваў Нью-ёркскім і Нью-джэрсійскім аддзеламі арганізацыі. Найбольш часу аддаваў працы на пасадзе старшыні парафіяльнай рады БАПЦ у Брукліне, быў рэгентам хору. Пазней, пераехаўшы ў Нью-Джэрсі, працягваў сваю грамадска-рэлігійную дзейнасць у Хайленд-Парку.

Пам��р 6 сакавіка 1998 г. у Нью-Джэрсі, ЗША.

Зноскі