Марыс Жар
Марыс Жар | |
---|---|
фр.: Maurice Jarre | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Maurice Antoine Alexis Jarre[5] |
Род дзейнасці | кампазітар, дырыжор, кінакампазітар |
Дата нараджэння | 13 верасня 1924[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 сакавіка 2009[2][5][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | France Pejot[d], Dany Saval[d], Laura Devon[d] і невядома |
Дзеці | Жан-Мішэль Жар і Stéfanie Jarre[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую музыку да фільма[d] (1965) прэмія «Грэмі» за найлепшы саўндтрэк для візуальнага прадстаўлення[d] (1966) прэмія «Сезар» за выдатныя заслугі ў кінематографе[d] (1986) Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую музыку да фільма[d] (1984) Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую музыку да фільма[d] (1988) Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую музыку да фільма[d] (1995) Еўрапейская кінапрэмія за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе (2005) зорка на галівудскай «Алеі славы» (3 лютага 1994) |
Марыс Жар (фр.: Maurice Jarre; 13 верасня 1924 — 28 сакавіка 2009) — французскі кампазітар, лаўрэат трох прэмій «Оскар» (1963, 1966 і 1985), прэміі «Грэмі» (1967) і чатырох прэмій «Залаты глобус» (1966, 1985, 1989 і 1996) за музыку да фільмаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 верасня 1924 года ў Ліёне, Францыя. Спачатку вучыўся на інжынера-электрыка ў Ліёнскім універсітэце, аднак пазней паступіў у Парыжскую кансерваторыю, дзе займаўся па класе ўдарных інструментаў і кампазіцыі. Сярод яго выкладчыкаў быў кампазітар Арцюр Анегер. У 1946 годзе дэбютаваў як выканаўца ў тэатральнай кампаніі Жана-Луі Баро, граў у нестандартным дуэце з П’ерам Булезам (фартэпіяна і хвалі Мартэна).
У пачатку пяцідзесятых працаваў музычным дырэктарам Нацыянальнага Народ��ага тэатра ў Парыжы.
Аўтар музыкі да фільмаў рэжысёра Дэвіда Ліна: «Лоўрэнс Аравійскі» (1962), «Доктар Жывага» (1965) і «Паездка ў Індыю» (1984). За музыку да гэтых фільмаў Жар атрымаў тры прэміі «Оскар». Пры працы над «Доктарам Жывага» стараўся імітаваць гучанне аркестра рускіх народных інструментаў, набраўшы ў Сан-Францыска выканаўцаў сярод рускіх эмігрантаў. Жар таксама з’яўляецца аўтарам музыкі да фільмаў «Ноч генералаў» (1967), «Таварыства мёртвых паэтаў» (1989) і «Прывід» (1990) (яго музыка па матывах знакамітага хіта Unchained Melody гучыць у фінальнай сцэне фільма).
Жар напісаў музыку да больш чым 150 кінакарцін і супрацоўнічаў з такімі рэжысёрамі, як Альфрэд Хічкак, Лукіна Вісконці, Джон Х’юстан, Джон Франкенхаймер, Карэл Рэйш, Пітэр Уір. Пісаў музыку і да тэлепраектаў («Ісус з Назарэта» рэжысёра Франка Дзэфірэлі).
Аўтар пяці балетаў, самы вядомы з якіх, «Сабор Парыжскай Божай Маці», быў пастаўлены ў Парыжскай оперы ў 1965 годзе (балетмайстар Ралан Пеці, сцэнаграфія Рэнэ Аліо, касцюмы Іва Сен Ларана).
З 1980-х гадоў Морыс Жар пачаў шмат увагі надаваць электроннай музыцы. Сярод такіх яго твораў саўндтрэкі да фільмаў «Рокавая цяга» (1987), «Год небяспечнага жыцця» (1983) і «Няма выхаду» (1987). Блізкая стылёва яго электронная і акустычная музыка да фільмаў «Бераг маскітаў» (1986), «Гарылы ў тумане» (1988), «Таварыства мёртвых паэтаў» (1989) і «Лесвіца Якава» (1990).
Зноскі
- ↑ http://www.tvrage.com/passedaway.php?bshow=2010-03-29
- ↑ а б Maurice Jarre // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.telegraph.co.uk/news/obituaries/culture-obituaries/film-obituaries/5078000/Maurice-Jarre.html
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ а б Fichier des personnes décédées mirror Праверана 12 студзеня 2023.
- ↑ https://www.nytimes.com/2009/03/31/arts/music/31jarre.html Праверана 3 сакавіка 2023.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 22 красавіка 2023.
- Асобы
- Нарадзіліся 13 верасня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Ліёне
- Памерлі 28 сакавіка
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Малібу
- Пахаваныя на Вествудскіх могілках
- Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Парыжскай кансерваторыі
- Камандоры французскага ордэна «За заслугі»
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшую музыку да фільма»