Кшыштаф Пендарэцкі
Кшыштаф Пендарэцкі | |
---|---|
польск.: Krzysztof Penderecki | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 23 лістапада 1933[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 сакавіка 2020[3][4][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Жонка | Elżbieta Penderecka[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Stanisław Wiechowicz[d] і Artur Malawski[d] |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, педагог, музыказнавец, музычны педагог, скрыпач |
Інструменты | скрыпка і фартэпіяна |
Жанры | опера і сімфонія |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Officer of the Order of Merit of the Italian Republic[d] (2000) прэмія Гердэра[d] (1977) Імператарская прэмія (2004) прэмія імя Гравемаера[d] (1992) прэмія Сібеліуса[d] (1983) прэмія Гравемаера[d] (1992) Romano Guardini award[d] (2002) honorary doctorate of the Bordeaux Montaigne University[d] (1979) Honorary Member of the International Society for Contemporary Music[d] |
Аўтограф | |
krzysztofpenderecki.eu | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кшыштаф Пендарэ́цкі (польск.: Krzysztof Penderecki; 25 лістапада 1933, Дэмбіца, Польшча — 29 сакавіка 2020) — польскі кампазітар, дырыжор, педагог. Член Польскай АН у Кракаве (1994).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Акадэмію музыкі ў Кракаве (1957), з 1959 года выкладаў у ёй кампазіцыю, у 1972—1987 гадах рэктар. У 1973—1978 гадах выкладаў у Ельскім універсітэце (ЗША). Дырыжыраваў вядучымі сімфанічнымі аркестрамі (з 1973 года), вёў майстар-класы ў буйнейшых музычных цэнтрах Еўропы і ЗША і інш.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творам уласцівы глыбокі мастацкі змест, шырокі спектр сродкаў выразнасці, выкарыстанне традыцый каталіцкай музыкі. У творчасці звяртаецца да агульначалавечай тэматыкі («Строфы» для сапрана, дэ-кламатара і 10 інструментаў, 1959; «Плач па ахвярах Хірасімы», 1960; араторыя «Dies irae», 1967, памяці ахвяр Асвенціма; «Касмагонія», 1970), рэлігійнай музыкі («Страсці паводле Лукі», 1965; «Ютрань», 1972; «Магніфікат», 1974; «Te Deum», 1980; «Польскі рэквіем», 1984) і інш. Аўтар опер («Д’яблы з Лудэна», 1969; «Страчаны рай», 1978; «Чорная маска», 1986; «Убу кароль», 1991), аркестравых твораў (3 сімфоніі, у т.л. «II Chrristmas Symphony», 1980; «De natura sonoris I—II», 1966—70; «Пасакалія», 1988; «Адажыо», 1989), інструментальных канцэртаў (2 віяланчэльных, скрыпічны, альтовы), камерна-інструментальнай музыкі.
Арыгінальная экспрэсіўнасць музыкі К. Пендарэцкага грунтуецца на глыбокім адчуванні магчымасцей сучасных гукавых сістэм і выкарыстанні іх ва ўсіх сферах кампазітарскай тэхнікі ад артыкуляцыі да формаўтварэння. Зрабіў адкрыцці ў гукавой каларыстыцы.
Музыку Кшыштафа Пендарэцкага выкарыстоўвалі ў фільмах такіх рэжысёраў, як Ален Рэнэ, Стэнлі Кубрык, Дэвід Лінч, Анджэй Вайда ды іншыя.
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўная прэмія Польшчы 1968, 1984. Лаўрэат прэстыжных замежных узнагарод. Чатыры разы ён быў лаўрэатам прэміі «Грэмі»[7].
Кавалер ордэна Белага Арла — найвышэйшага ордэна Польшчы.
Зноскі
- ↑ а б Пендерецкий Кшиштоф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Itaú Cultural Krzysztof Penderecki // Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.krakow.pl/aktualnosci/238631,33,komunikat,nie_zyje_krzysztof_penderecki.html
- ↑ https://www.sueddeutsche.de/kultur/krzysztof-penderecki-tot-1.4860594
- ↑ http://www.radiokrakow.pl/kultura/nie-zyje-krzysztof-penderecki/ Праверана 29 сакавіка 2020.
- ↑ Komponisten-Porträts: Bilder und Daten — 1 — Reclam-Verlag, 2003. — 400 с. — ISBN 978-3-15-018268-0
- ↑ belsat.eu
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дубкова Т. А. Пендарэцкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Нарадзіліся 23 лістапада
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Памерлі 29 сакавіка
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Кракаве
- Выпускнікі Кракаўскай музычнай акадэміі
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Члены Польскай акадэміі ведаў
- Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
- Члены Саюза польскіх кампазітараў
- Кавалеры Камандорскага Крыжа ордэна Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Кавалеры ордэна «Сцяг Працы» I ступені
- Узнагароджаныя залатым медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
- Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі
- Узнагароджаныя ордэнам Трох Зорак
- Камандоры ордэна Трох Зорак
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры ордэна Сцяг Працы
- Афіцэры ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
- Афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Кавалеры Ганаровага знака за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Кавалеры ордэна Пашаны (Арменія)
- Узнагароджаныя медалём «За заслугі перад Бацькаўшчынай» (Арменія)
- Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
- Ганаровыя грамадзяне Кракава
- Ганаровыя дактары Ягелонскага ўніверсітэта
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Нарадзіліся 25 лістапада
- Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
- Дырыжоры Польшчы
- Кампазітары Польшчы
- Скрыпачы Польшчы
- Музычныя педагогі Польшчы
- Кампазітары — аўтары рэквіемаў
- Нарадзіліся ў Малапольскім ваяводстве
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі ПНР
- Ганаровыя дактары ўніверсітэтаў Польшчы
- Ганаровыя грамадзяне Быдгашча