Карл V Габсбург
Карл V Габсбург | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Charles de Habsbourg | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фердынанд II | ||||||
Пераемнік | Філіп II Габсбург | ||||||
|
|||||||
Сумесна з | Хуана I Вар’ятка | ||||||
Папярэднік | Філіп I Прыгожы | ||||||
Пераемнік | Філіп II Габсбург | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Максіміліян I Габсбург | ||||||
Пераемнік | Фердынанд I Габсбург | ||||||
|
|||||||
Сумесна з | Хуана I Вар’ятка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 лютага 1500[1][2][…] |
||||||
Смерць |
21 верасня 1558[1][2][…] (58 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дом Гасбургаў у Іспаніі[d] і Габсбургі | ||||||
Бацька | Філіп I Прыгожы[3] | ||||||
Маці | Хуана I Вар’ятка[3] | ||||||
Жонка | Ізабела Партугальская[3][4] | ||||||
Дзеці | Філіп II Габсбург[3], Марыя Іспанская[3], Infante Fernando of Austria[d][5], Хуана Аўстрыйская[5], Ізабэла Кастыльская[d], Маргарыта Пармская, Тадэя Аўстрыйская[d] і Хуан Аўстрыйскі[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл V (ісп.: Carlos I (V), лац.: Carolus V, нідэрл.: Karel V, ням.: Karl V., фр.: Charles V; 24 лютага 1500, Гент, Фландрыя — 21 верасня 1558, Юстэ, Эстрэмадура) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, вядомы ў сваіх Іспанскіх уладаннях, як Карл I.
Карл быў сынам Філіпа Прыгожага, герцага Бургундcкага і Хуаны, каралевы Кастыліі. Ён даводзіўся ўнукам каталіцкім манархам Іспаніі, Ізабеле, каралеве Кастыліі і Фердынанду, каралю Арагона, а таксама імператару Максіміліяну І.
Карл быў гаспадаром вялікай часткі Еўрапейскага кантынента ад 1519 года да часу свайго адрачэння ад трона ў 1556 годзе. У часы яго кіравання па Еўропе хадзіў жарт, што над яго ўладаннямі ніколі не заходзіла сонца, што мела рацыю, бо, ў той час калі ў Германіі пачыналася ноч, над яго ўладаннямі ў Амерыцы ўзыходзіла сонца. У вялічэзныя абшчары яго зямель уваходзілі Германія, Аўстрыя, Нідэрланды, Паўднёвая Італія, землі Арагона і Кастыліі, а таксама кастыльскія калоніі ў Амерыцы і Філіпінах. Можна казаць, што імперыя Карла V стала першай супер-дзяржавай свету.
Карл V адзначыўся ў гісторыі сваім заўзятым супрацьстаяннем рэлігійнай Рэфармацыі, якая пачалася 31 кастрычніка 1517 года з публікацыі «95 Тэзісаў» Марціна Лютэра, канфліктам з Францыяй і абаронай сваёй цёткі Кацярыны Арагонскай у яе метрыманіяльным дыспуце з Генрыхам VIII, каралём Англіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Карл нарадзіўся ў 1500 годзе ў фламандcкім горадзе Гент. Культура і прыдворнае жыццё бургудcкіх Нідэрландаў у шмат чым паўплывала на яго жыццё. Нарадзіўшыся спадчынікам Бургундcкай дынастыі, нямецкіх Габсбургаў і іспанскіх Трастамара, Карл вольна размаўляў па-галандску, нямецку, іспанску, французску і італьянску. Яму прыпісваюць знакаміты выраз: «Я размаўляю па-іспанску з Богам, па-італьянску з жанчынамі, па-французску з мужчынамі і па-нямецку з маім канём».
Пры гэтым трэба дадаць, што яго роднымі мовамі былі французская і галандская, на якіх ён размаўляў з маленства. Іспанскую ён вывучыў у гады юнацтва, бо гэта была адна з умоў, якія былі пастаўлены перад ім іспанскімі Картэсамі, для атрымання іспанскай кароны. Нягледзячы на тое, што Іспанія з яе магутным флотам і войскам, яе багаццямі заакіянскіх калоній, была галоўнай часткай яго ўладанняў, ён ніколі не стаў абсалютным іспанцам і часта адчуваў сябе чужынцам.
Кіраванне
[правіць | правіць зыходнік]Смерць Фердынанда дазволіла маладому Карлу атрымаць у спадчыну трон пад імем Карла I Кастыльскага і Арагонскага, і апошні стаў заснавальнікам іспанскай манархіі. Яго іспанская спадчына ўключала ўсе іспанскія набыцці ў Новым Свеце і ў Міжземнамор’е. Пасля смерці свайго бацькі ў 1506 годзе па лініі Габсбургаў Карл таксама атрымаў у спадчыну Нідэрланды і Франш-Кантэ, а таксама Фландрыю, дзе ён вырас. У 1519 годзе пасля смерці свайго дзеда Максіміліяна I Карл атрымаў у спадчыну землі Габсбургаў у Германіі і быў у тым жа годзе абраны імператарам Карлам V. Яго маці Хуана заставалася фармальна каралевай Кастыліі да сваёй смерці ў 1555 годзе, але з-за яе душэўнага здароўя і рызыкі, што яна можа прапанаваць кандыдатуру іншага манарха (што здарылася падчас паўстання камунерас), Карл трымаў яе ў няволі.
Такім чынам, імператар і кароль Карл стаў самым магутным чалавекам у хрысціянскім свеце . Канцэнтрацыя ў адных руках такой вялікай улады вельмі хвалявала караля Францыі Францыска I, які апынуўся з усіх бакоў акружаны тэрыторыямі Габсбургаў. У 1521 годзе Францыск уварваўся ў іспанскія ўладанні ў Італіі і Навары , пачаўшы другі этап франка-іспанскага канфлікту. Вайна завяршылася паражэннем Францыі, армія якой была разбіта пры Бікоцы (1522), Павіі (1525, дзе Францыск патрапіў у палон) і Ландрыяна (1529), пасля чаго Францыск вярнуў Мілан Іспаніі.
Перамога Карла пры Павіі (1525) стала нечаканасцю для многіх у Італіі і Германіі і выклікала заклапочанасць тым, што Карл можа атрымаць яшчэ большую ўладу, чым ён меў. Папа Клімент VII змяніў бок і адправіў свае сілы на дапамогу Францыі і найбольш моцным італьянскім дзяржавам супраць Імператара Габсбурга ў вайне Каньякскай лігі. У 1527 годзе з-за няздольнасці Карла своечасова расплаціцца з салдатамі яго армія ў Паўночнай Італіі збунтавалася і разрабавала Рым выключна з мэтай нажывы, вымусіўшы Клімента і будучых Папаў быць значна больш разважлівымі ў справах са свецкімі ўладамі: адмова Клемента ў 1533 годзе ў ануляванні шлюбу англійскага караля Генрыха VIII з Кацярынай Арагонскай (цёткай Карла) была прамым следствам яго нежадання псаваць адносіны з імператарам і, магчыма, падвяргаць сваю сталіцу рызыцы рабавання другі раз. Барселонскі мір, падпісаны Карлам і Папам у 1529 годзе, усталяваў больш цёплыя адносіны паміж двума лідарамі, што прывяло да таго, што Папа прызнаў Іспанію як абаронца каталіцкай веры і прызнаў Карла каралём Ламбардыі ў абмен на іспанскае ўварванне ў мяцежную Фларэнційскую рэспубліку.
У 1543 годзе французскі кароль Францыск I абвясціў пра ўступленне ў беспрэцэндэнтны альянс з асманскім султанам Сулейманам Цудоўным для акупацыі кантралюемай Іспаніяй Ніцы сумесна з турэцкімі сіламі. Англійскі кароль Генрых VIII, які быў больш варожа настроены супраць Францыі, чым злы на імператара за перашкоду ў атрыманні разводу, далучыўся да Карла і ўварваўся ў Францыю. Нягледзячы на тое, што іспанская армія пацярпела разгромнае паражэнне ў бітве пры Чэрэзоле і здала Ніцу, з уступленнем у вайну Генрыха справы пайшлі значна лепш, і Францыя была вымушана падпісаць мір. Аўстрыйцы пад камандаваннем малодшага брата Карла Фердынанда працягнулі вайну з Асманскай імперыяй на ўсходзе. Пасля паражэння Францыі Карл узяўся за вырашэнне старога пытання: барацьбу са Шмалькальдэнскім саюзам.
У 1517 годзе пачалася Рэфармацыя ў Германіі. Карл, у сувязі са сваім становішчам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, наяўнасцю значных уладанняў уздоўж мяжы з Германіяй, а таксама блізкімі адносінамі з аўстрыйскімі Габсбургамі, быў зацікаўлены ў захаванні стабільнасці Свяшчэннай Рымскай імперыі. У Германіі ў 1524 годзе разгарэлася Сялянская вайна, якая да часу яе завяршэння ў 1526 годзе канчаткова разарыла краіну; Карл, нават знаходзячыся ўдалечыні ад Германіі, прыкладаў высілкі да захавання парадку і стабільнасці. Пасля Сялянскай вайны пратэстанты стварылі лігу для абароны ад імператара Карла. Пад абаронай Шмалькальдэнскай лігі пратэстанцкія дзяржавы здзейснілі шэраг дзеянняў у шкоду інтарэсам каталіцкай царквы, у тым ліку канфіскавалі некаторыя царкоўныя землі, і адмовіліся падпарадкоўвацца ўладзе імператара.
Магчыма, найбольш істотным стратэгічным фактарам для караля Іспаніі быў саюз Лігі з Францыяй, што перашкаджала яго імкненню падарваць пазіцыі Лігі ў Германіі. Паражэнне Францыска ў 1544 годзе дазволіла яму ануляваць саюз з пратэстантамі, і Карл скарыстаўся гэтай магчымасцю. Ён распачаў спробу правесці перамовы на Трыдэнцкім саборы ў 1545 годзе, але лідары пратэстантаў, пачуваючыся здраджанымі з-за пазіцыі, заняты каталікамі на Саборы, пачалі ваенныя дзеянні пад правадырствам Саксонскага курфюрста Морыца. У адказ Карл уварваўся ў Германію на чале змяшанай галандска-іспанскай арміі, разлічваючы вярнуць імператарскі аўтарытэт. Імператар асабіста нанёс разгромнае паражэнне пратэстантам у гістарычнай бітве пры Мюльбергу ў 1547 годзе. У 1555 годзе Карл падпісаў Аўгсбургскі рэлігійны мір з пратэстанцкімі дзяржавамі і аднавіў стабільнасць у Германіі на сваім прынцыпе cuius regio, eius religio («чыя ўлада, таго і рэлігія»), вельмі непапулярнага сярод іспанскага і італьянскага духавенства. З гэтага моманту ўдзел Карла ў рашэнні германскіх пытанняў умацавала ролю Іспаніі як гаранта бяспекі каталікоў Габсбургаў у Свяшчэннай Рымскай імперыі; прэцэдэнт узнік сям’ю дзесяцігоддзямі пазней, уцягванне ў вайну канчаткова пазбавіла Іспанію статусу наймацнейшай еўрапейскай дзяржавы.
Вайна з Асманскай імперыяй
[правіць | правіць зыходнік]У вобразе абаронцы хрысціянства (за што Карл атрымаў мянушку «Божы сцяганосцец») ён ваяваў супраць Турцыі. У канцы 1529 годзе турэцкія войскі аблажылі Вену, ужо маючы за спіной заваяваную Венгрыю. Але зіма прымусіла іх адступіць. У 1532 годзе гэтак жа ні з чым туркі сышлі з-пад крэпасці Кёсэг у заходняй Венгрыі. Выкарыстоўваючы перапынак у вайне, Карл у 1535 годзе адпраўляе флот да берагоў Туніса. Флот Карла ўзяў горад і вызваліў тысячы звернутых у рабства хрысціян. Тут была пабудавана крэпасць і пакінуты іспанскі гарнізон. Аднак гэта перамога была зведзена на нішто зыходам бітвы пры Прэвезе (у Эпіры) у 1538 годзе, калі хрысціянам супрацьстаяў нанова пабудаваны султанам Сулейманам I Цудоўным турэцкі флот. Цяпер туркі зноў панавалі ў Міжземным моры (да бітвы пры Лепанта ў 1571 годзе).
У 1541 годзе Карл спрабаваў з дапамогай флоту ўзяць Алжыр, але караблі раскідала па моры раптоўнай бурай. Карыстаючыся турэцка-персідскім канфліктам, у 1545 годзе Карл падпісаў з султанам перамір’е, а затым і мір (1547) тэрмінам на пяць гадоў. Габсбургам прыйшлося нават выплачваць Сулейману даніну, паколькі ён увесь час пагражаў уладанням Карла ў Іспаніі і Італіі, а таксама ў Аўстрыі.
Адрачэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 1556 годзе Карл адрокся ад трона, сыйшоўшы ў кляштар Святога Юстына ў Экстрэмадуры. Нягледзячы на тое, што былы імператар не захаваў за сабой аніякай улады, ён, тым не менш, вёў інтэнсіўную перапіску і трымаў сябе ў курсе спраў імперыі. Пасля свайго адрачэння Карл пакінуў свайму сыну, Філіпу II Іспанскаму сваю Іспанскую імперыю, якая ўключала ў сябе саму Іспанію, Нідэрланды, Неапалітанскія землі і Іспанскія ўладанні ў Амерыцы. Брат імператара, Фердынанд атрымаў аўстрыйскія землі і тытул імператара.
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]Карл памёр 21 верасня 1558 года ад малярыі. Праз дваццаць шэсць гадоў пасля яго смерці яго рэшткі былі перавезеныя ў каралеўскі пантэон у Сан Ларэнса дэ Эль Эскарыял.
Шлюб і нашчадства
[правіць | правіць зыходнік]10 сакавіка 1526 года Карл ажаніўся са сваёй кузінай Ізабелай Партугальскай (іх маці Хуана і Марыя былі сёстрамі). Нягледзячы на тое, што іх шлюб быў дынастычны, Карл і Ізабела падзялялі шчырую прывязнасць адзін да аднаго. Іх шлюб быў адзін з першых блізкароднасных шлюбаў у дынастыі, якія ўрэшце прывялі род іспанскіх Габсбургаў да выраджэння і краху.
Іх дзеці:
- Філіп II, кароль Іспаніі (1527—1598)
- Марыя Іспанская (1528—1603). Муж — Максіміліян II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
- Фердынанд (1530)
- Хуана Аўстрыйская (1535—1573). Муж — Жуан Мануэл, інфант Партугаліі
- Хуан (1537—1538)
- Хуан (1539)
Заўчасная смерць 36-гадовай Ізабелы 1 мая 1539 года пакінула Карла эмацыйна спустошаным. Пасля яе смерці імператар не насіў іншых колераў акрамя чорнага ў знак жалобы. Карл больш не ажаніўся, але меў шмат палюбоўніц, дзве з якіх нарадзілі яму дзяцей:
ад Іаханы Марыі ван дэр Гейнст:
- Маргарыта Пармская — кіраўніца Нідэрландаў.
ад Барбары Бломберг:
Зноскі
- ↑ а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ а б в г Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 20 мая 2020.
- ↑ а б в г д Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карл V Габсбург
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі |
- Каралі арагонскія
- Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі
- Каралі сардзінскія
- Нарадзіліся 24 лютага
- Нарадзіліся ў 1500 годзе
- Нарадзіліся ў Генце
- Памерлі 21 верасня
- Памерлі ў 1558 годзе
- Пахаваныя ў аўтаномнай супольнасці Мадрыд
- Габсбургі
- Асобы
- Каралі іспанскія
- Кіраўнікі Неапалітанскага каралеўства
- Каралі германскія
- Герцагі брабанцкія
- Герцагі лімбургскія
- Герцагі люксембургскія
- Графы фландрскія
- Графы бургундскія
- Графы Шарале
- Графы Генегау
- Графы галандскія
- Графы зеландскія
- Графы намюрскія
- Мемуарысты Іспаніі
- Мемуарысты Германіі