Альфонса XII
Альфонса XII (ісп.: Alfonso XII; 28 лістапада 1857 — 25 студзеня 1885) — кароль Іспаніі ў 1877—1885 гадах.
Маладосць
[правіць | правіць зыходнік]Малады інфант меў дрэнныя адносіны са сваёй маці каралевай Іспаніі Ізабелай II. Псіхалагічны стан яго пагаршала веданне таго, што кароль-кансорт Франсіска дэ Асіс Бурбон не быў сапраўдным яго бацькам. У гэты час у 1868 году адбылася іспанская рэвалюцыя. Манархія была звергнута. 25 чэрвеня 1870 у эміграцыі Ізабэла II адраклася ад сваіх прэтэнзій на трон на карысць Альфонса. Альфонса прайшоў навучанне ў навучальных установах Парыжа, Жэневы, Вены. Улетку 1974 Альфонса паступіў у ваенную акадэмію Сндхерст (Вялікабрытанія). Там ён заявіў пра ліберальныя настроі і жаданне быць канстытуцыйным манархам.
Кароль Іспаніі
[правіць | правіць зыходнік]Хісткая ўнутраная палітычная сітуацыя ў Іспаніі выклікала ўсё большую незадаволенасць насельніцтва. Нарэшце, 29 снежня 1874, генерал Арсен Марцінес Кампас здзейсніў ваенны путч, але адразу перадаў уладу Кановас — прадстаўніку Альфонса ў Іспаніі. На наступны дзень Альфонса стаў каралём Іспаніі. У гэты час ішла трэцяя карлісцкая вайна. У сакавіку 1876 армія на чале з Альфонса XII цалкам разграміла апошнія часткі карлістаў. У лютым 1878 заключаны Санхонскі мір, які даў перапынак у працяглай вайне з Кубай. У 1883 году кароль здзейсніў паездку па Еўропе — Германія, Аўстрыя, Бельгія. Альфонса XII змог не дапусціць вайны з Германіяй праз Каралінскія астравы — трацейская камісія папы рымскага Леўа XIII прыйшла да высновы, што гэтая тэрыторыя належыць Іспаніі.
Пры Альфонса XII зацвердзілася рэстаўрацыйная або канавалістская сістэма, калі па чарзе кіравалі дзве партыі. Памёр Альфонса XII 25 лістапада 1885 г. У выніку дызентэрыі, хоць да гэтага шмат гадоў пакутаваў на сухоты.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Portal de Archivos Españoles — 2007. Праверана 23 мая 2020.
- ↑ а б Alfonso XII // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. Alfonso XII de Borbón y de Borbón, Rey de España // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.abc.es/espana/madrid/abci-1885-muere-alfonso-200911250300-1132154688170_noticia.html Праверана 21 мая 2020.
- ↑ https://www.huffingtonpost.es/entry/quien-esta-enterrado-en-el-panteon-de-los-reyes-de-el-escorial_es_5e316d23c5b693878a896eec Праверана 23 мая 2020.
- ↑ http://dialnet.unirioja.es/descarga/articulo/4580166.pdf — С. 52.
- ↑ (unspecified title) Праверана 23 мая 2020.
- ↑ а б в г д е ё Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 23 мая 2020.
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage Праверана 23 мая 2020.
- ↑ http://www.cervantesvirtual.com/portales/reyes_y_reinas_espana_contemporanea/alfonso_xii_biografia/ Праверана 23 мая 2020.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- Каралі іспанскія
- Нарадзіліся 28 лістапада
- Нарадзіліся ў 1857 годзе
- Нарадзіліся ў Мадрыдзе
- Памерлі 25 лістапада
- Памерлі ў 1885 годзе
- Памерлі ў Мадрыдзе
- Пахаваныя ў аўтаномнай супольнасці Мадрыд
- Іспанскія Бурбоны
- Выпускнікі Тэрэзіянскай ваеннай акадэміі
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Нідэрландскага льва
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
- Кавалеры ордэна Падвязкі
- Асобы
- Памерлі ад туберкулёзу