Казімір Смулька
Казімір Смулька | |
---|---|
Род дзейнасці | ксёндз, грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 12 студзеня 1894 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1965 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
Расійская імперыя Польшча |
Бацька | Вікенцій Смулька |
Маці | Варвара Смулька |
Месца працы | Друйскі кляштар |
Альма-матар |
Казімір Смулька (12 студзеня 1894, вёска Пруднікі Дзісенскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі — 1965, Скужац, Польшча) — дзеяч беларускага хрысціянскага руху, каталіцкі святар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з сялянскай сям’і беларусаў-каталікоў, бацькі — Вікенцій і Варвара (з Пулінаў) Смулькі.
Скончыў 4-ю вышэйшую пачатковую навучальню ў Вільні (1915). У чэрвені 1915 года паспяхова здаў уступныя экзамены ў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. У сувязі з Першай сусветнай вайной і ваеннымі падзеямі 1917—1921 гадоў давучваўся ў духоўнай семінарыі ў горада Улацлавак (Польшча). Пасля яе заканчэння пераехаў у Друю.
Першы манах у Друйскім кляштары айцоў марыянаў. Пасвячоны ў святары 19 снежня 1926 года. У якасці вікарыя Друйскага кляштара распачаў душпастырскую дзейнасць, адначасова выконваў абавязкі аканома. Пашыраў беларускую мову ў рэлігійным жыцці беларусаў-каталікоў Друйскай парафіі. У 1938 годзе выселены з кляштара польскімі ўладамі.
Да сярэдзіны 1965 года жыў у Доме марыянаў у мясцовасці Скужац недалёка ад горада Седльцы (Польшча), дзе і памёр у 1965 годзе. Пахаваны на мясцовых могілках.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Электронная Энцыкляпэдыя. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст. Казімір Смулька .