Захарый
Выгляд
Захарый | |
---|---|
Нараджэнне |
I стагоддзе да н.э. |
Смерць |
I стагоддзе |
Род | Аарон, kohen[d] і Левіты |
Жонка | Праведная Лізавета |
Дзеці | Ян Хрысціцель |
Веравызнанне | монатэізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Захарый — іерусалімскі святар, бацька Іаана Хрысціцеля. Паводле Бібліі, належаў да святарскага іўдзейскага роду і да самай старасці быў бяздзетным. Калі ж яму ў храме было «відзенне» анёла, які паведаміў яму пра чакаемае нараджэнне сына, Захарый усумніўся, за што быў пакараны нематою і пазбаўлены ад яе толькі пасля нараджэння сына.
Царкоўнае шанаванне
[правіць | правіць зыходнік]Памяць адзначаецца разам з яго жонкай Лізаветай:
- у праваслаўнай царкве шануецца як прарок — 18 верасня (5 верасня па старым стылі);
- у лютэранскай царкве — 5 верасня;
- у каталіцкай царкве — 23 верасня.
Лічыцца што дом, дзе жыў Захарый і дзе нарадзіўся яго сын Іаан Хрысціцель, быў размешчаны ў прадмесці Іерусаліма Эйн-Карэме. На гэтым месцы ў наш час пабудаваны францысканскі кляштар «Святы Іаан на горах».
Наконт месцазнаходжання мошчаў Захарыя існуюць розныя меркаванні:[1]
- у праваслаўнай традыцыі лічыцца, што іх у 415 годзе перанеслі з Іерусаліма ў канстанцінопальскі храм Багародзіцы побач са Святой Сафіяй (пра знаходжанне іх там паведамляе «Ананім Меркаці» — лацінскае апісанне Канстанцінопаля XII стагоддзя). Пры гэтым паломнік Іаан Фока ў 1185 годзе бачыў грабніцы з мошчамі Захарыя і Лізаветы ў севастыйскай царкве Іаана Прадцечы, пабудаванай на месцы яго вязніцы. У наш час мошчы (ці іх частка) знаходзяцца ў афонскім манастыры Канстаманіт;
- у каталіцкай традыцыі лічыцца, што месцам знаходжання мошчаў Захарыя з’яўляецца Латэранская базіліка ў Рыме і царква Сан-Закарыа ў Венецыі.
Зноскі
- ↑ Э. В. Шевченко. Захария // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2008. — Т. XIX. — С. 680-686. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 978-5-89572-034-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Захарый