Ельня (Руднянскі раён)
Вёска
Ельня
|
Ельня (руск.: Ельня) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Смалігоўскага сельскага паселішча. Станам на 2007 год пастаяннага насельніцтва не мае.
Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 21 км на паўднёвы ўсход ад Рудні, за 7 км на поўнач ад аўтадарогі М1 «Беларусь», на беразе ракі Яленка. За 8 км на паўднёвы ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Гусіна на лініі Масква — Мінск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]
Зноскі
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.