Ганна Аўстрыйская (1573—1598)
Ганна Аўстрыйская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кацярына Аўстрыйская | ||||||
Пераемнік | Канстанцыя Аўстрыйская | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гуніла Бельке | ||||||
Пераемнік | Крысціна Шлезвіг-Гольштэйн-Готарпская | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 жніўня 1573[1][2][…] |
||||||
Смерць |
10 лютага 1598[1][2] (24 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Габсбургі | ||||||
Бацька | Карл II, эрцгерцаг Аўстрыі[4] | ||||||
Маці | Марыя Ганна Баварская | ||||||
Муж | Жыгімонт Ваза[4] | ||||||
Дзеці | Уладзіслаў Ваза[4] і Anne Marie Vasa[d][4] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганна Аўстрыйская (ням.: Anna von Österreich, польск.: Anna Habsburżanka, шведск.: Anna av Österrike; 16 жніўня 1573, Грац — 10 лютага 1598, Варшава) — эрцгерцагіня аўстрыйская з роду Габсбургаў, першая жонка караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта III Вазы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ганна быў старэйшай дачкой эрцгерцага Карла II (1540—1590) і яго жонкі Марыі-Ганны (1551—1608), дачкі герцага Баварыі Альбрэхта V. 31 мая 1592 года яна ажанілася ў Кракаве з польскім і — пазней — шведскім каралём Жыгімонтам III Вазай (1566—1632), адзіным сынам караля Швецыі Юхана III і яго першай жонкі Кацярыны Ягелонкі, сястры кіраўніка Рэчы Паспалітай Жыгімонта II Аўгуста. Ганна Аўстрыйская была дбайнай каталічкай.
Ганна сканала з-за ўскладненняў, выкліканых нараджэннем яе апошняга дзіцяці. Пахавана ў кракаўскім Вавельскім саборы. Паводле надпісу на яе саркафагу, датай нараджэння Ганны з’яўляецца 1567 год, гэта значыць яно адбылося за 4 гады да таго як яе бацькі пажаніліся. Пасля смерці Ганны Жыгімонт III ажаніўся з яе сястрой, Канстанцыяй Аўстрыйскай.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Жыгімонтам III Ганна нарадзіла пецярых дзяцей, з якіх толькі адзін дасягнуў паўналецця:
- Ганна-Марыя (1593—1600)
- Катарына (1594)
- Уладзіслаў IV Ваза (1595—1648), кароль Польшчы, Рускі цар. Жанаты ў першым шлюбе (1637) на эрцгерцагіні Цэцыліі-Рэнаце Аўстрыйскай (1611—1644), у другім шлюбе (1645) на прынцэсе Луізе-Марыі Ганзага.
- Катарына (1596—1597)
- Крыстафер (1598).
Зноскі
- ↑ а б Anna — 1917.
- ↑ а б Anna Anna von Polen // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Anna von Oesterreich (Königin von Polen) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 6. — S. 151.
- ↑ а б в г д е Anna, drottning (Anna av Österrike) 1573-08-16 — 1598-01-31 Drottning av Sverige och Polen Праверана 16 верасня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Wilhelm Binder: Allgemeine Realencyclopädie oder Conversationslexicon für das katholische Deutschland, Band 12, S. 965
- Constantin von Wurzbach: Habsburg, Anna von Oesterreich (Königin von Polen). Nr. 27. В: Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich. Band 6. Verlag L. C. Zamarski, Wien 1856—1891, S. 151
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Ганна Аўстрыйская на Вікісховішчы |