Перайсці да зместу

Юхан III

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юхан III
Johan III
Сцяг3-і кароль Швецыі, Готаў і Вендаў
29 верасня 1568 — 17 лістапада 1592
Каранацыя 10 ліпеня 1569
Папярэднік Эрык XIV
Пераемнік Жыгімонт III

Нараджэнне 20 снежня 1537(1537-12-20)
Смерць 17 лістапада 1592(1592-11-17) (54 гады)
Месца пахавання
Род Ваза
Бацька Густаў I Ваза[1]
Маці Маргарыта Леёнхувуд[1]
Жонка Кацярына Ягелонка[1][2] і Гуніла Бельке[1][2]
Дзеці Жыгімонт Ваза, Ганна Фінляндская, Юхан[d], Сафія Гансдотэр[d][3], Ізабэла Ваза[d], Лукрэцыя Гюленхайм[d] і Юліўс Гюленхайм[d]
Веравызнанне лютэранства
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Knight of the Order of Saint-Michel
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ю́хан III, Ёхан, Іаан (шве��ск.: Johan III; 20 снежня 1537, Стэгебаргскі замак — 17 лістапада 1592, Стакгольм) — шведскі кароль у 15681592. Сын шведскага караля Густава Васы і Маргарыты Леёнхувуд.

Атрымаўшы Фінляндыю ў якасці спадчыннага герцагства, Юхан супраць волі бацькі прыступіў да актыўнай самастойнай палітыкі. Набыццё Рэвеля і Эзэля — уладанняў былога Лівонскага ордэна — дазволіла б Юхану кантраляваць у значнай меры гандаль Захаду з Рускай дзяржавай. На глебе супярэчнасцей з бацькам Юхан на некаторы час зблізіўся са старэйшым братам Эрыкам, па даручэнні якога ездзіў у Англію весці перамовы пра шлюб Эрыка са спадчынніцай англійскага трона Елізаветай. Калі Эрык стаў каралём, адносіны паміж братамі сталі напружанымі, з прычыны таго, што Эрык сам выношваў планы па кантролі над «рускім гандлем».

Юхан, незадаволены палітыкай брата, уступіў у адносіны з Жыгімонтам Аўгустам, каралём варожай Рэчы Паспалітай, ажаніўся з яго сястрой Кацярынай Ягелонкай і пазычыў яму буйную суму грошай, у заклад якой атрымаў сем замкаў у Лівоніі. Шведскі рыксдаг абвінаваціў Юхана ў здрадзе і ў 1563 прысудзіў да смерці — герцаг быў схоплены войскамі Эрыка і пасаджаны ў замак Грыпсхальм. Зняволенне, даволі мяккае, добраахвотна падзяліла з ім Катарына. Значную частку свайго зняволення Юхан прысвячаў багаслоўскім заняткам, асабліва чытанню твораў Айцоў Царквы.

У 1567 у перыяд абвастрэння душэўнай хваробы Эрыка пасля забойства арыстакратаў з дому Стурэ і паслаблення каралеўскай улады, Юхан быў вызвалены. У 1568, калі Эрык акрыяў ад хваробы і стаў вяртацца да старой палітыкі, Юхан і малодшы брат Карл узначалілі паўстанне супраць яго. Эрык быў зрынуты, а Юхан у 1569 абвешчаны каралём. Пры гэтым дваранству і асабліва арыстакратыі былі прадстаўлены шырокія прывілеі.

На момант усшэсця на прастол Швецыя знаходзілася ў стане вайны з Даніяй, Рэччу Паспалітай і Любекам (Паўночная сямігадовая вайна). З Рэччу Паспалітай вайна скончылася натуральным чынам; у 1570 пры пасродніцтве германскага імператара і Францыі быў падпісаны мір з Любекам, Даніі Швецыя абавязвалася выплаціць 150 тыс. далераў, але адносіны з ёй заставаліся напружанымі, хоць вайны да канца кіравання Юхана ўдавалася пазбягаць.

На ўсходзе супернікам Швецыі была Расія, якая імкнулася выйсці да берагоў Балтыкі. Палітычныя супярэчнасці ўзмацняліся асабістай непрыязнасцю Юхана і Івана Грознага. Іван Грозны ў 1572 пачаў ваенныя дзеянні супраць шведаў, і да 1575 у іх руках заставаўся толькі Рэвель. Напачатку 1580-х пад камандаваннем Понтуса Дэлагардзі шведы захапілі ўсю Эстонію і частку Інгерманландыі (Іжорскай зямлі), якую аднак ім прыйшлося пакінуць. Такім чынам, шведы завалодалі Нарвай, аднак сваіх мэт не дамагліся, з прычыны таго, што таварныя патокі былі накіраваны праз Паўночную Дзвіну і гавані, якія кантраляваліся Рэччу Паспалітай. Таму на наступным этапе баявых дзеянняў (1590-я) шведы імкнуліся завалодаць узбярэжжам Белага мора. Гэтага аднак дамагчыся не ўдалося і заключаны ў 1595 Цяўзінскі мір з Расіяй быў безвыніковым.

Грабніца Юхана III у Упсальскім саборы

З узыходжаннем Юхана на прастол арыстакратыя злучала вялікія надзеі, аднак дамагчыся стабільнасці ва ўнутраных справах не ўдалося. Карл фактычна самастойна кіраваў у сваім герцагстве, што выклікала напружанне паміж братамі. Незадавальненне выклікалі цяжар вайны, няўдалая манетная палітыка, вялікія расходы Юхана на ўтрыманне двара і будаўніцтва і да т.п.

Юхан імкнуўся прыслабіць Рэфармацыю і ўзмацніць уплыў Рымска-каталіцкай царквы ў Швецыі. Рэлігійная апазіцыя падтрымлівалася герцагам Карлам, ва ўладаннях якога ўсё заставалася па-ранейшаму, апальныя іерархі і святары знаходзілі ў яго прытулак. Напружанне паміж братамі дасягнула кульмінацыі ў сярэдзіне 1580-х, аднак ім удалося пазбегнуць адкрытага канфлікту і адносіны былі ўрэгуляваны Вадстэнскімі «канстытуцыямі» 1587, палажэнні якіх былі не на карысць Карла.

На працягу ўсяго кіравання Юхан імкнуўся замацаваць саюз Рэчы Паспалітай і Швецыі супраць Расіі. У 1573 і 1574 ён прэтэндаваў на польска-літоўскі трон. Яго сын Жыгімонт, выгадаваны ў каталіцтве, у 1587 быў абраны польскім каралём і вялікім князем літоўскім (Жыгімонт III). Для ўмацавання манархіі на рыксдагу 1590 былі прыняты новыя правілы атрымання прастола ў спадчыну, паводле якіх карона магла перадавацца і па жаночай лініі, у выпадку непаўналецця спадчынніка рэгентам павінен быў стаць «найбліжэйшы сваяк», гэта значыць фактычна Карл.

Юхан праяўляў вялікую цікавасць да архітэктуры, вывучаў французскія і італьянскія працы, запрашаў італьянскіх, французскіх, ні��эрландскіх майстроў, якія перабудавалі некаторыя замкі і Вадстэнскі кляштар у рэнесансным духу.

Да шлюбу з Катарынай Юхан у 15551561 гг. жыў з Карын Гансдотэр, у якой ад яго нарадзілася 4 дзяцей: Сафія (15561583), Аўгуст (15571560), Юлій (15591581) і Лукрэцыя (15601585).

Ад шлюбу з Кацярынай Ягелонкай у Юхана былі дзеці Жыгімонт, Ізабела (15641566) і Ганна (15681625); ад шлюбу з Гунілай Бельке (1585) — Юхан (15841618).

Юхан III памёр у 1592 г. Ён быў пахаваны ў той жа пахавальні, дзе ўжо была пахаваная яго жонка, Катарына Ягелонка, у кафедральным саборы Упсалы.

Зноскі

  1. а б в г д е Lager-Kromnow B. Johan III — С. 182. Праверана 18 сакавіка 2017.
  2. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage