Віктар Міхайлавіч Каранкевіч
Віктар Міхайлавіч Каранкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Мікалаевіч Патупчык | ||||||
Пераемнік | Аляксей Іванавіч Кушнарэнка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Аляксандравіч Пархомчык | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 жніўня 1976 (48 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Ві́ктар Міха́йлавіч Каранке́віч (нар. 1 жніўня 1976, г. п. Кіраўск, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (2018—2024), Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі (з 2024 года).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 1 жніўня 1976 года ў г. п. Кіраўск Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1993 годзе скончыў сярэднюю школу № 1 г. Кіраўска[1].
У 1997 годзе скончыў недзяржаўны Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці «Эканамічная інфарма��ыка», у 2005 годзе — энергетычны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Цеплаэнергетыка», у 2010 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай»[2].
У 1997—2004 гадах — спецыяліст другой катэгорыі аддзела прыватызацыі і кіравання дзяржмаёмасцю, спецыяліст першай катэгорыі ўпраўлення эканомікі, вядучы спецыяліст Цэнтра разлікаў за ператокі Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна.
У 2004—2006 гадах — начальнік фінансавага аддзела — намеснік начальніка ўпраўлення фінансаў, уліку і справаздачнасці Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна.
У 2006—2012 гадах — начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
У 2012—2017 гадах — намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
З 27 студзеня 2017 года — першы намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
З 31 жніўня 2018 года — Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь[3].
12 жніўня 2024 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, які курыруе прамысловасць і энергетыку[4].
Санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 2022 года трапіў пад санкцыі Канады[5].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Брат — Антон Міхайлавіч Каранкевіч (нар. 1983) — беларускі палітык.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ День знаний в родной школе Кировска(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2022. Праверана 12 жніўня 2024.
- ↑ Біяграфія Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь (руск.)(недаступная спасылка). Аб міністэрстве. Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь (31 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2018. Праверана 31 жніўня 2018.
- ↑ Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні . БЕЛТА (31 жніўня 2018).
- ↑ Назначэнні ва ўрадзе, рэгіёнах, Мінэнерга і БЧ. Падрабязнасці кадравага панядзелка ў Лукашэнкі
- ↑ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-167 (англ.). Canada Gazette (25 чэрвеня 2022). Праверана 10 красавіка 2023.
- Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Кіраўскім раёне
- Выпускнікі Інстытута сучасных ведаў
- Выпускнікі БНТУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Нарадзіліся ў Кіраўску
- Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі энергетычнага факультэта БНТУ
- Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь
- Міністры энергетыкі Рэспублікі Беларусь