Белэнерга
Дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне электраэнергетыкі «Белэнерга» | |
---|---|
Тып | Вытворчае аб’яднанне |
Заснаванне | 1931 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь, Мінск |
Адрас | |
Ключавыя постаці |
генеральны дырэктар Дрозд Павел Уладзіміравіч |
Галіна | Энергетыка |
Прадукцыя | электрычная і цеплавая энергія |
Колькасць супрацоўнікаў | 65000 |
Матчына кампанія | Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь |
Сайт | belenergo.by |
Дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне «Белэнерга», канцэрн «Белэнерга» — беларускі дзяржаўны энергетычны канцэрн, які ажыццяўляе кіраванне гаспадарчай дзейнасцю электраэнергетычнага комплексу Беларусі. Падначальваецца Міністэрству энергетыкі[1]. Створаны ў 1995. Вытворчасць электраэнергіі магутнасцямі, якія знаходзяцца пад кіраўніцтвам «Белэнерга» — 30,11 млрд. кВт/гадзін (1995).
Асноўныя напрамкі дзейнасці:
- кіраванне Беларускай энергетычнай сістэмай;
- вытворчасць, перадача і размеркаванне электрычнай і цеплавой энергіі;
- падтрыманне ў належным стане электрастанцый, электрычных і цеплавых сетак;
- аператыўна-дыспетчарскае кіраванне тэхналагічным працэсам вытворчасці і паставак электраэнергіі;
- тэхнічны нагляд за станам электрастанцый і сеткавых аб'ектаў Беларускай энергетычнай сістэмы;
- арганізацыя работ, якія забяспечваюць збалансаванае развіццё энергасістэмы, у т. л. прагназаванне попыту на энергію, праектаванне, інвеставанне, будаўніцтва энергетычных аб'ектаў[2];
- ліцэнзаванне вытворчасці электраэнергіі[3].
Уключае ў сябе абласныя РУП (рэспубліканскія ўнітарныя прадпрыемствы) «Брэстэнерга», «Віцебскэнерга», «Гомельэнерга», «Гроднаэнерга», «Мінскэнерга», «Магілёўэнерга», а таксама 30 іншых прадпрыемстваў: РУП «Белэнергаахова», РУП «Белэнергааўтаматыка», УА «Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж», ААТ «Белэнергабуд», ААТ «Цэнтрэнергамантаж»[4] і інш.
У Сеціве
[правіць | правіць зыходнік]- http://www.energo.by Архівавана 8 лютага 2022. — афіцыйная старонка ДВА «Белэнерга»
Зноскі
- ↑ Пералiк дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству энергетыкі(недаступная спасылка)// Афіцыйны сайт Міністэрства энергетыкі. Дата доступу: 21 мая 2009
- ↑ ПІЛЕВІЧ У. Апора для энергетычнага будаўніцтва. Архівавана 18 мая 2021.
- ↑ СОЎСЬ Г. Канцэрн "Белэнэрга" не дае ліцэнзіі на працу нямецкага ветрака ў Занарачы(недаступная спасылка)// Радыё "Свабода". 15 сакавіка 2001
- ↑ ЛІТВІНАЎ М. Сяргей Белы, генеральны дырэктар канцэрна «Белэнерга» Архівавана 5 сакавіка 2016.// Звязда. 22 снежня 2005