Васіль Іванавіч Ігнаценка
Васіль Іванавіч Ігнаценка | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1961 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 мая 1986 (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар |
|
Грамадзянства | |
Род войскаў | Унутраныя войскі МУС СССР[d] |
Званне | старшы сяржант |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Васіль Іванавіч Ігнаце́нка (13 сакавіка 1961, в. Спярыжжа, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 13 мая 1986, Масква) — ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС, камандзір аддзялення 6-й самастойнай ваенізаванай пажарнай часці па ахове горада Прыпяць, Герой Украіны (2006).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 сакавіка 1961 годзе ў вёсцы Спярыжжа Брагінскага раёна Беларусі. Бацькі — Іван Тарасавіч і Таццяна Пятроўна Ігнаценкі[1].
Пасля заканчэння Гомельскага вучылішча электратэхнікі працаваў па спецыяльнасці ў Бабруйску. На службу ў армію трапіў у адну з пажарных часцей Масквы, дзе захапіўся пажарнай справай. Пасля службы працаваў у спецыялізаванай ваенізаванай пажарнай часці № 6 горада Прыпяць. Старшы сяржант унутранай службы, майстар спорту СССР.
Васіль Ігнаценка прымаў непасрэдны ўдзел у тушэнні пажару на Чарнобыльскай АЭС уначы з 25 на 26 красавіка 1986 годзе. Ён быў у ліку першых пажарных, якія прыбылі на тушэнне пажару на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС, у выніку атрымаў смяротную дозу радыеактыўнага апраменьвання. Перавезены на лячэнне ў Маскву ў шостую клініку Інстытута біяфізікі.
Памёр 13 мая 1986 годзе. Пахаваны ў Маскве на Міцінскіх могілках.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- 25 жніўня 2007 года ў горадзе Беразіно ўсталяваная і асвечаная памятная дошка ў гонар героя Чарнобыля — Васіля Ігнаценкі[2];
- манумент на цэнтральнай плошчы Брагіна;
- імем Васіля Ігнаценкі названыя вуліцы ў Брагіне, Беразіне і Мінску;
- бюст у вёсцы Буда Люшаўская Буда-Кашалёўскага раёна;
- экспазіцыя ў Брагінскім гісторыка-этнаграфічным музеі (верасень 2008 года);
- Сярэдняя Школа № 56 у Мінску носіць імя Васіля Ігнаценкі [1] Архівавана 14 ліпеня 2023..
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]- у міні-серыяле «Чарнобыль» («Chernobyl») 2019 года вытворчасці HBO (ЗША, Вялікабрытанія) Васіль Ігнаценка з’яўляецца адной з дзеючых асоб.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- ордэн Чырвонага Сцяга (пасмяротна) — узнагароджаны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 снежня 1986 года «За мужныя і самаадданыя дзеянні, праяўленыя пры ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС і ліквідацыі яе наступстваў»[3];
- Адзнака Прэзідэнта Украіны — крыж «За мужнасць» (пасмяротна) — узнагароджаны Указам Прэзідэнта Украіны ад 8 мая 1996 года «За асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя пры ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС»[4];
- Герой Украіны (пасмяротна, з уручэннем ордэна «Залатая Зорка») — узнагароджаны Указам Прэзідэнта Украіны ад 21 красавіка 2006 года «За гераічны подзвіг у імя жыцця цяперашніх і будучых пакаленняў, асабістую мужнасць і самаахвяраванне, праяўленыя пры ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС»[5].
Зноскі
- ↑ У сэрца стукай несціхаючы боль Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ В Березино открыта мемориальная доска герою-чернобыльцу Василию Игнатенко (руск.)(недаступная спасылка). news.21.by (25 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2019. Праверана 30-5-2019.
- ↑ Супрацоўнікі МНС ушанавалі памяць ахвяр на Чарнобыльскай АЭС(недаступная спасылка)
- ↑ Указ Прэзідэнта Украіны ад 08.05.1996 года № 316/96
- ↑ Указ Прэзідэнта Украіны ад 21.04.2006 года № 328/2006
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 13 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Нарадзіліся ў Брагінскім раёне
- Памерлі 13 мая
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Міцінскіх могілках
- Героі Украіны — кавалеры ордэна «Залатая Зорка»
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «За мужнасць» (крыж)
- Асобы
- Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі
- Памерлі ад прамянёвай хваробы
- Майстры спорту СССР