Перайсці да зместу

Варэна (Літва)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Варэна
літ.: Varėna
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1413
Плошча
  • 11,7 км²
Вышыня цэнтра
136 м і 123 м
Насельніцтва
  • 8 042 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-65001
Афіцыйны сайт
Варэна на карце Літвы
Варэна (Літва) (Літва)
Варэна (Літва)

Варэна́ (літ.: Varėna, беларуская назва — Араны[2]) — горад у Літве, адміністрацыйны цэнтр Варэнскага раёна Алітускага павета. Горад размешчаны ў гістарычнай вобласці Дзукія. Знаходзіцца на раце Аране за 81 км ад Вільні.

Чыгуначная станцыя, 1917—1918 гг.

Араны ўпершыню ўпамінаюцца ў пісьмовых крыніцах у 1413 годзе, таксама згадвалася назва Вараны і Вараніі[3].

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Араны абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[2]. У 1920 годзе яны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Віленскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 года, пасля акупацыі Заходняй Беларусі савецкімі войскамі ў выніку заходняга паходу Чырвонай арміі і ўваходу Літвы ў СССР горад быў перададзены Літоўскай ССР.

Варэна атрымала статус горада ў 1946 годзе, а з 1950 года стала раённым цэнтрам Літоўскай ССР. У 1969 годзе гораду быў нададзены герб, але з 1970 года ён быў забаронены савецкімі ўладамі, адноўлены ў 1994 годзе.

Год Колькасць
2001 10 877 [1]
2002 10 710 [1]
2003 10 638 [1]
2004 10 497 [1]
2005 10 346 [1]
2006 10 184 [1]
Год Колькасць
2007 10 036 [1]
2008 9 897 [1]
2009 9 735 [1]
2010 9 594 [1]
2011 9 244 [1]
2012 9 153 [1]
Год Колькасць
2013 9 059 [1]
2014 8 974 [1]
2015 8 921 [1]
2016 8 777 [1]
2017 8 444 [4]
2018 8 195 [5]
Год Колькасць
2019 7 990 [6]
2020 7 895 [6]
2021 8 202 [1]
2022 8 043 [6]
2023 8 042 [1]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  3. SgKP 1886, s. 571.
  4. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  5. State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
  6. а б в Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
  7. https://bartoszyce.pl/strona-3700-miasta_partnerskie.html