Перайсці да зместу

Бібліятэкі Сапегаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бібліятэкі Сапегаў існавалі ў XVI—XVIII стагоддзях у Слоніме, Ружанах, Дзярэчыне, Кодані. Другі па велічыне прыватны кнігазбор на Беларусі (пасля бібліятэкі Радзівілаў).

Пачатак кнігазбору дала Ружанская бібліятэка канцлера вялікага літоўскага Л. І. Сапегі, якую павялічыў яго сын Казімір Леў. У XVIII стагоддзя ружанскі збор пераведзены ў Дзярэчын і значна папоўнены Аляксандрам, Міхалам, Францыскам Сапегамі. Бібліятэка ў Кодані вырасла дзякуючы бібліяфільству канцлера вялікага літоўскага Яна Фрыдэрыка і Аляксандра Сапегаў. У ёй найбольш поўна прадстаўлена літаратура па юрыспрудэнцыі, гісторыі, паэзіі, мовазнаўстве, геаграфіі, тэалогіі. Акрамя кнігазбору ў ёй былі архіў старажытных актаў, калекцыя гравюр. У 1644—1645 гадах вялікую колькасць кніг К. Л. Сапега ахвяраваў бібліятэцы Віленскай езуіцкай акадэміі. У 1810 годзе А. Сапега перадаў коданскую бібліятэку варшаўскаму Таварыству аматараў навук, у 1834 годзе дзярэчынская бібліятэка і архіў вывезены ў Санкт-Пецярбург. Захаваліся вопісы на некаторыя часткі бібліятэк, экслібрысы некаторых уладальнікаў кнігазбору.

Большая частка кніг Сапегаўскіх бібліятэк у наш час зберагаецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы, бібліятэцы Вільнюскага ўніверсітэта, рэшта — у бібліятэцы Расійскай АН, бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэта і іншых сховішчах.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Иконников В. С. Опыт русской историографии. Киев, 1891. Т. 1, кн. 1. С. 784, кн. 2. 1892. С. 1237—1238.
  • Нікалаеў М. Аблічча сярэдневяковай бібліятэкі: Кнігазборы Сапегаў // Мастацтва Беларусі. 1985. № 7.