Ружанская бібліятэка Сапегаў
Ружанская бібліятэка сабрана у сваім рэпрезентацыйным палацы, ў Ружанах, Львом Сапегам (1537—1633), гетманам Вялікага княства Літоўскага, і яго сынамі: Янам Станіславам (1607—1631) і Казімірам Львом (1609—1656)[1]. Гэта бібліятэка з’яўляецца пачаткам кнігазбора Сапегаў — другога па велічыні прыватнага кнігазбору на Беларусі (пасля бібліятэкі Радзівілаў)[2].
Гісторыя прыватнай бібліятэкі
[правіць | правіць зыходнік]Леў Сапега пакінуў Ружанскую бібліятэку сваім сынам: вялікаму маршалку Вялікага княства Літоўскага Яну Станіславу і тагачаснаму вялікаму пісару ВКЛ Казіміру Льву. Ян Станіслаў памёр і яго бібліятэка перайшла ў распараджэнне малодшага брата Казіміра Льва. Казімір Леў, ужо будучы падканцлерам ВКЛ, падарыў бібліятэку (3 тысячы кніг) Віленскай езуіцкай акадэміі (цяпер — Віленскі універсітэт). Гэтыя кнігі, сабраныя ў Ружанскай бібліятэцы, увайшлі ў гісторыю пад назвай данацыі «Bibliotheca Sapiehana».
Гісторыя існавання Ружанскай бібліятэкі, як асабістай бібліятэкі, скончылася ў 1656 годзе. З таго часу яе кнігі сталі часткай бібліятэкі Віленскай езуіцкай акадэміі[1]. У бібліятэку акадэміі ўвайшлі не толькі кнігі, атрыманыя ў спадчыну Казіміру Льву ад бацькі і брата, але і літаратура сабраная ім самім, а гэта не менш трэцяй часткі Ружанскай бібліятэкі. Першапачаткова ў Вільню была адпраўлена толькі юрыдычная літаратура, ахвяраваны прафесарам факультэта[3].
Ружанская бібліятэка ў Вільні
[правіць | правіць зыходнік]Асноўная частка Ружанскай бібліятэкі была перавезена ў Вільню толькі у 1666 годзе. Дакладнае колькасць кніг, якія дайшлі да Вільні — невядома. Летапісец езуіцкага ордэна пазначыў, што бібліятэка Віленскай езуіцкай акадэміі папоўнілася некалькімі тысячамі кніг, прынесеных у дар Казімірам Львом Сапегам.
Ружанская бібліятэка як адна з найбагацейшых асабістых бібліятэк вяльможаў ВКЛ стала найбольш вядомай пасля з’яўлення ў 2010 г. друкаванага каталога гэтай бібліятэкі, пад назвай «Bibliotheca Sapiehana». Гэта рэканструяваны каталог кніг у цяперашні час захоўваецца ў Бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта. Рэканструявана адна дзясятая частка «Bibliotheca Sapiehana» (з 3 тысяч кніг данацыі маецца інфармацыя аб 360 кнігах), г.зн. можна паглядзець, як і дзе рассеяліся гэтыя кнігі, дзе яны захоўваюцца ў цяперашні час. Большасць захаваных кніг пазначаны пячаткамі «Bibliothecae Magnae», г.зн. яны знаходзіліся ў галоўным сховішча бібліятэкі як асабліва каштоўныя. Частка кніг Сапегаў захоўвалася і ў спецыялізаваных аддзяленнях бібліятэкі.
Скасаванне Езуіцкага ордэна
[правіць | правіць зыходнік]Пасля 1773 года быў скасаваны Езуіцкі ордэн. Езуіцкія кнігі сталі раздавацца розным манаства. Па захаваным правененцыям(недаступная спасылка) кніг можна прасачыць, што з Вільні разам з іншымі кнігамі Бібліятэкі Віленскай акадэміі кнігі Сапегаў былі адпраўленыя ў бібліятэкі Гродзенскіх дамініканаў (5 кніг), Віленскіх кармэлітаў (4 кнігі), Віленскіх бэрнардынаў (2 кнігі), Віленскіх дамініканаў (адна кніга), Каўнаскага кармэлітаў (адна кніга), Зіецельскіх дамініканаў (адна кніга), Кракаўскім кармэлітаў (адна кніга), Калтаненскіх францысканцаў (адна кніга), Забяльскіх дамініканаў (адна кніга). Пералічаныя манастыры пасля паўстанняў 1830—1831 і 1861—1863 гг. былі зачынены царскімі ўладамі, кнігі зноў былі перавезены ў Вільню і перададзеныя Віленскай публічнай бібліятэцы. Кнігі Сапегаў папоўнілі фонды і іншых манастырэй.
Закрыццё Віленскага ўніверсітэта
[правіць | правіць зыходнік]Самая вялікая гісторыя рассейвання кніг Ружанскай бібліятэкі пачалася пасля 1832 года, калі царскімі ўладамі быў зачынены Віленскі універсітэт. Кнігі яго ўніверсітэта былі размеркаваны паміж ўстановамі асветы царскай Расіі. У Універсітэт імя Святога Уладзіміра ў Кіеве былі вывезены 7554 тамы, 5397 назваў кніг (захавалася 15 кніг Сапегаў з пячаткамі гэтага універсітэта). 4421 тамоў, або 1339 назваў кніг, былі адпраўленыя ў Харкаўскі універсітэт (захавалася 37 кніг Сапегаў, пазначаных пячаткай гэтага універсітэта)[1].
На базе багаслоўскага факультэта Віленскага ўніверсітэта была створана Рымска-каталіцкая Духоўная акадэмія, аснову яе бібліятэкі складаў універсітэцкі кнігазбор тэалагічнай літаратуры. У фонд ўвайшлі і кнігі Сапегаў[3].
У 1840 г. Каталіцкая духоўная акадэмія была зачынена, і яе бібліятэка (каля 20 тысяч кніг) вывезена ў Пецярбург. У цяперашні час у Віленскім універсітэце налічваецца 26 кніг Сапегаў з пецярбургскімі правененцыямі.
Бібліятэка Сапегаў у 1950-я гады
[правіць | правіць зыходнік]Бібліятэкай Вільнюскага універсітэта ў 1950-я гады кіраваў знакаміты гісторык кнігі і бібліятэчнай справы Леў Уладзіміраў (1912—1999). Ён узяўся за ініцыятыву вяртання ў бібліятэку Віленскага ўніверсітэта яе кніг, якія былі вывезены ў XIX стагоддзі. Будучы спецыялістам-экспертам па гісторыі кнігі Леў Уладзіміраў са сваімі паплечнікамі ў 1956—1959 гадах здолеў вярнуць у Бібліятэку Вільнюскага ўніверсітэта каля 23 тысяч кніг з Бібліятэкі АН ў Кіеве — 7542 т., Бібліятэкі Харкаўскага універсітэта — 636 т., Бібліятэкі АН Ленінграда — 13 360 т., з Бібліятэкі імя Леніна ў Маскве вярнулася 106 каштоўных выданняў. Такім чынам, у Вільнюс было вернута 88 кніг з Ружанскай бібліятэкі Сапегаў.
Прывезеныя кнігі ў Бібліятэку Вільнюскага ўніверсітэта было вырашана не размяркоўваць па розных фондах, а расставіць па парадку захоўвання старых гістарычных шрыфтоў[1].
«Сапегіяна»
[правіць | правіць зыходнік]Кнігі «Bibliotheca Sapiehana» не змяшчаюць адну пэўную прадметную групу, г.з. існуюць умоўныя тэматычныя групы: кнігі гісторыка-геаграфічнай тэматыкі (23 %), кнігі по філасофіі, логікі, эконімікі (21 %), кнігі ваеннай справы (13 %), прававая літаратура (8 %), мастацкая літаратура (8 %), астатнія кнігі не змяшчаюць самастойных тэматычных груп (9 %)[4].
Асаб��вай рысай шляхецкіх бібліятэк з’яўляецца наяўнасць у калекцыях гравюр і карт. У каталозе Ружанскай бібліятэкі Сапегаў з 1797 г. былі спісаны асобна атласы, геаграфічныя карты, гравюры. Іх колькасць была адпаведна 5 і 10 асобнікаў[5].
У Аддзеле рэдкіх кніг быў сфармаваны гістарычны фонд «Bibliotheca Academiae Vilnensis» — у цяперашні час ён з’яўляецца адной з найкаштоўнейшых кніжных калекцый бібліятэкі (каля 18 тыс. кніг). На яе аснове рыхтаваўся рэканструяваны каталог «Bibliotheca Sapiehana».
У 1980 г. была складзена асобная картатэка кніг Сапегаў.
Да юбілея Бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта у 1995 годзе была арганізавана выстава «Bibliotheca Sapiehana».
У 2010 годзе, калі быў выпушчаны каталог «Bibliotheca Sapiehana», стала вядома 239 назваў кніг Сапегаў. У цяперашні час ідэнтыфікавана ўсяго 303 назваў кніг Ружанскай бібліятэкі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Бразюнене 2013.
- ↑ ЭГБ 1994.
- ↑ а б Лаўрык 2013.
- ↑ Бразюнене 2010.
- ↑ Коўкель 2010.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бібліятэкі Сапегаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 43. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Бразюнене, А. Bibliotheca Sapiehana: попытка реконструкции тематического репертуара / А. Бразюнене // Берасцейскія кнігазборы: Матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Брэст, 30-31 кастрычніка 2008 г. / Абласная біб-ка імя М. Горкага; [пад агул. рэд. М. В. Нікалаева]. — Брэст, 2010. — С. 274—281.
- Бразюнене, А. Ружанская библиотека Льва Сапеги и его сыновей: судьба донации / А. Бразюнене // Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследвання: матэрыялы і даклады II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Брэст, 31 мая — 3 чэрвеня 2012 г. / пад агул. рэд. М. В. Нікалаева. — Брэст, 2013. — С. 396—407.
- Коўкель, Л. І. Прыватныя кнігазборы Берасцейшчыны ў XIX стагоддзі / І. Л. Коўкель // Берасцейскія кнігазборы: Матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Брэст, 30-31 кастрычніка 2008 г. / Абласная біб-ка імя М. Горкага; [пад агул. рэд. М. В. Нікалаева]. — Брэст, 2010. — С. 121—133.
- Лаўрык, Ю. М. Два тамы трактата А. Танэра «Universa Theologia Scholastica» з Ружанскай бібліятэкі Сапегаў / Ю. М. Лаўрык // Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследвання: матэрыялы і даклады II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Брэст, 31 мая — 3 чэрвеня 2012 г. / пад агул. рэд. М. В. Нікалаева. — Брэст, 2013. — С. 417—423.