Анатоль Уладзіміравіч Тарасаў
Анатоль Уладзіміравіч Тарасаў | |
---|---|
Род дзейнасці | футбаліст, хакеіст, футбольны трэнер, хакеіст з мячом |
Дата нараджэння | 10 снежня 1918[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 23 чэрвеня 1995[2] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Таццяна Анатолеўна Тарасава[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анатоль Уладзіміравіч Тара́саў[4] (руск.: Анатолий Владимирович Тарасов; 10 снежня 1918[1], Масква[1] — 23 чэрвеня 1995[2], Масква) — савецкі хакеіст і футбаліст, хакейны трэнер, адзін з заснавальнікаў савецкай школы па хакеі з шайбай. Кандыдат педагагічных навук (1971), Заслужаны майстар спорту СССР (1949), Заслужаны трэнер СССР (1957), палкоўнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 10 снежня 1918 года ў Маскве. З дзяцінства цікавіўся спортам. У 11-гадовым узросце разам з братам запісаўся ў спартыўную школу «Юны дынамавец» і неўзабаве стаў лідарам і капітанам юнацкай каманды «Дынама» па хакеі з мячом, а затым — зборнай Масквы. Скончыў сем класаў сярэдняй школы. Вучыўся фабрычна-заводскім вучылішчы і ў 1934 годзе атрымаў спецыяльнасць слесара. У сярэдзіне 1930-х гадоў працаваў на авіяцыйным заводзе і паралельна выступаў за маладзёжныя дынамаўскія каманды[5]. У 1937 годзе па рэкамендацыі школы «Юны дынамаве» стаў студэнтам Вышэйшай школы трэнераў пры Маскоўскім інстытуце фізічнай культуры, якую скончыў у 1939 годзе. Яшчэ у час вучобы Анатоль Тарасаў пачаў трэнерскую дзейнасць: трэніраваў рабочую футбольную каманду горада Загорска (цяпер — Сергіеў Пасад, Маскоўская вобласць)[5]. У 1939 годзе выступаў у чэмпіянаце СССР па футболе за адэскае «Дынама», а таксама гуляў у хакей з мячом за «Крылы Саветаў» на спаборніцтвах у Маскве[5].
У лютым 1940 года прызваны ў Чырвоную Армію, залічаны ў Маскоўскае авіяцыйнае вучылішча сувязі і быў ігрючым трэнерам яго футбольнай каманды[5]. У гэтым жа годзе пераведзены ў Цэнтральны дом Чырвонай Арміі, іграў за яго футбольную каманду на чэмпіянаце СССР. У 1941 годзе з пачатку Вялікай Айчыннай вайны праходзіў службу на ахове аб’ектаў у Маскве і, пасля эвакуацыі, ў Арзамасе. У 1942 годзе скончыў кароткатэрміновыя курсы пры Дзяржаўным цэнтральным інстытуце фізічнай культуры і выкладаў баявую падрыхтоўку ў воінскіх часцях, якія знаходзіліся на перафарміраванні.
У 1946—1947 гадах А. У. Тарасаў быў гуляючым трэнерам футбольнай і хакейнай каманд Ваенна-паветраных сіл Маскоўскай ваеннай акругі, у 1947—1951 гадах — гуляючым трэнерам хакейнай каманды Цэнтральнага дома Чырвонай Арміі, выступаў на пазіцыі нападаючага[5]. У 1953 і 1957—1961 гадах — старшы трэнер зборнай СССР па хакеі з шайбай, у 1962—1972 гадах — другі трэнер зборнай СССР. У 1975 годзе Анатоль Тарасаў займаў пасаду старэйшага трэнера футбольнай каманды ЦСКА, у 1986 годзе кансультаваў у Канадзе трэнераў клуба «Ванкувер Кэнакс» Нацыянальнай хакейнай лігі[5].
Заснавальнік дзіцячага хакейнага турніра «Залатая шайба» (1964). Вёў педагагічную дзейнасць, чытаў лекцыі ў Вышэйшай школе трэнераў. Аўтар кніг «Хакей з шайбай» (1950), «Гуляйце ў хакей. Парады юным хакеістам» (1956), «Тактыка хакея» (1963), «Паўналецце» (1966), «Хакей будучага» (1969), «Шлях да сябе» (1974), «Сапраўдныя мужчыны хакея» (1987) і інш.[5]
Памёр Анатоль Уладзіміравіч Тарасаў у Маскве 23 чэрвеня 1995 года на 77-м годзе жыцця. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У 1974 годзе Анатоль Уладзіміравіч Тарасаў быў уведзены ў Залу хакейнай славы ў Таронта, у 1997 годзе — у Залу хакейнай славы Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF).
- Імем Анатоля Уладзіміравіча Тарасава названы адзін з дывізіёнаў Кантынентальнай хакейнай лігі.
- На Алеі хакейнай славы ЦСКА ўсталяваны бюст.
- Мемарыяльная дошка на фасадзе дома № 75 на Ленінградскім праспекце ў Маскве.
- З 2014 года ў горадзе Ялец (Ліпецкая вобласць) працуе Лядовы палац імя Анатоля Тарасава.
- У 2014 годзе кафедры тэорыі і методыкі хакея Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту, моладзі і турызму было прысвоена імя Анатоля Тарасава[5].
- З 2015 года імя «Анатоль Тарасаў» носіць буксір Чырванасцяжнага Паўночнага флоту ВМФ Расіі[6].
- Помнік Анатолю Уладзіміравічу Тарасаву адкрыты 10 снежня 2018 года, у дзень 100-годдзя трэнера, на пляцоўцы перад Лядовым спартыўным комплексам ЦСКА імя У. М. Баброва ў Маскве[7].
- Палацу спорту «Мегаспорт» у Маскве прысвоена імя А. У. Тарасава[8].
- У 2008 годзе Федэрацыя хакея ЗША прысудзіла А. У. Тарасаву прыз імя Уэйна Грэцкі за выдатны ўклад у развіццё хакея[9].
Жыццю і дзейнасці Анатоля Уладзіміравіча Тарасава прысвечаны дакументальныя фільмы «Буду спрачацца! Анатоль Тарасаў» (1988, рэжысёр Аляксандр Качаткоў), «Хакей Анатоля Тарасава» (1992, Эміль Мухін), «Валадар „Чырвонай машыны“» (2018, Сяргей Кажэўнікаў) і кнігі.
Вобраз Анатоля Уладзіміравіча Тарасава адлюстраваны ў мастацкіх і тэлевізійных фільмах «Валерый Харламаў. Дадатковы час» (2007), «Хакейныя гульні» (2012), «Легеда № 17» (2013), «Слава» (2014).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Тарасов Анатолий Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 25. — С. 274. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Анатолий Тарасов // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Тарасов Анатолий Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 25. — С. 274.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё ж Тарасов, Анатолий Владимирович (руск.) // ТАСС
- ↑ Буксирные именины // Интернет-издание «Защищать Россию» Архівавана 5 сакавіка 2018. (руск.)
- ↑ Открытие памятника хоккейному тренеру А. Тарасову // Агентство городских новостей «Москва» (руск.)
- ↑ Сайт Государственного бюджетного учреждения города Москвы "Спортивный комплекс «Мегаспорт» Архівавана 4 чэрвеня 2024. (руск.)
- ↑ Биография Анатолия Тарасова в связи с 95-летием со дня его рождения (руск.) // РИА Новости
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Петрыкаў А. М. Тара́саў Анатоль Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 436. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тара́сов Анатолий Владимирович // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 274. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Акопян В. С. Тренер Анатолий Владимирович Тарасов / Владимир Акопян. — М. : Рутена, 2001. — 282, [1] с., [40] л. ил., портр. — ISBN 5-8261-0009-5. (руск.)
- Горбунов А. А. Анатолий Тарасов / Александр Горбунов. — М.: Молодая гвардия, 2015. — 427[5] с.: ил. — 4000 экз. — (Жизнь замечательных людей: сер. биогр.; вып. 1560) — ISBN 978-5-235-03849-3. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Биография Анатолия Тарасова в связи с 95-летием со дня его рождения (руск.) // РИА Новости
- Тарасов Анатолий Владимирович (руск.) // Сайт ЦСКА
- Тарасов, Анатолий Владимирович (руск.) // ТАСС
- Тарасов Анатолий Владимирович // Звёзды русского хоккея (руск.)
- «Повелитель „Красной машины“». Документальный фильм к 100-летию легендарного тренера Анатолия Тарасова // Первый канал
- Дворцу спорта «Мегаспорт» будет присвоено имя Анатолия Тарасова (руск.) // РИА Новости
- Асобы
- Нарадзіліся 10 снежня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 23 чэрвеня
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
- Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту, моладзі і турызму
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 1 ступені
- Заслужаныя трэнеры СССР
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Зала славы хакея з шайбай
- Спартсмены некалькіх відаў спорту
- Хакей з мячом
- Футбалісты СССР
- Футбольныя трэнеры СССР
- Хакейныя трэнеры СССР
- Трэнеры ФК ЦСКА Масква
- Ігракі ФК ЦСКА Масква
- Палкоўнікі СССР
- Кандыдаты педагагічных навук