Анатоль Антонавіч Гладышчук
Анатоль Антонавіч Гладышчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 чэрвеня 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, краязнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Анатоль Антонавіч Гладышчук (нар. 9 чэрвеня 1947, в. Чарнякава, Бярозаўскі раён) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне фізікі паўправаднікоў, краязнавец. Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 9 чэрвеня 1947 года ў вёсцы Чарнякава Бярозаўскага раёна ў сялянскай сям’і. Бацька ў 1939 годзе быў прызваны ў польскае войска, удзельнічаў у абароне Варшавы, пасля паражэння Польшчы вярнуўся дахаты, у час Вялікай Айчыннай вайны дапамагаў партызанам[1].
Анатоль Гладышчук сямігодку скончыў у Лясковічах, сярэднюю школу — у Міжлессі. У 1965—1970 гадах вучыўся на фізічным факультэце Харкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння прыехаў працаваць на кафедру фізікі Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута[1].
Кандыдацкую дысертацыю «Возбуждение, ориентация и гашение стримерных разрядов в широкозонных полупроводниках А2В6» абараніў у Вільнюскім універсітэце, атрымаў навуковую ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук і званне дацэнта. З 1986 па 2015 год — загадчык, з 2015 года — прафесар кафедры фізікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта[1].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1971—1972 гадах кіраваў насценгазетай «Пресс-фото», стварыў фотаклуб. Займецца фатаграфіяй, яго фотаздымкі друкаваліся ў розных выданнях. Захапіўся кінааматарствам і здымаў на кінастужку археалагічныя раскопкі П. Ф. Лысенкі на тэрыторыi Брэсцкай крэпасці. У 1973 годзе быў адным з арганізатараў горна-турысцкага клуба «Цытадэль». Разам з членамі клуба пакараў вяршыні на Каўказе, у Крымскіх гарах, Карпатах, на Цянь-Шані, Алтаі, Хабінах, Паміра-Алаі, Альпах, Татрах. У 1994 годзе арганізаваў веламарафон з Брэста (Беларусь) у Брэст (Францыя), група праехала 3342 км. У 1999 годзе была спартыўная экспедыцыя ў Швейцарыю «Сувораўскі пераход цераз Альпы». У 2001 годзе кіраваў экспедыцыяй па слядах беларускага этнографа П. Шпілеўскага[1].
Як краязнаўца
[правіць | правіць зыходнік]Анатоль Антонавіч вядомы краязнавец, даследчык гісторыі Бярозаўскага раёна, Брэста і Брэсцкага раёна, роду Нямцэвічаў, удзельнік міжнародных навукова-практычных канферэнцый «Берасцейскія кнігазборы» (2008, 2012, 2013, 2015 гг.) і інш. У друку рэгулярна з’яўляюцца яго артыкулы па розных аспектах гісторыі, аўтару ўдаецца знаходзіць і даследаваць невядомыя старонкі мінулага, удакладняць вядомае. Напрыклад, вызначыў дакладнае месца друкарні Мікалая Радзівіла Чорнага, у якой выйшла знакамітая Брэсцкая Біблія, вызначыў каардынаты Брэсцкага манетнага двара, Берасцейскага замка. Прымаў удзел у стварэнні гісторыка-мемарыяльнага музея «Сядзіба Нямцэвічаў» у в. Скокі Брэсцкага раёна (адкрыты 14 снежня 2013 г.)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 9 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
- Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Кандыдаты фізіка-матэматычных навук
- Прафесары
- Члены-карэспандэнты Беларускай інжынернай акадэміі
- Выпускнікі Харкаўскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Фізікі СССР
- Фізікі Беларусі
- Краязнаўцы Беларусі