Альхоўка (Магілёўскі раён)
Вёска
Альхоўка
|
Альхо́ўка[1] (трансліт.: Aĺchoŭka, руск.: Ольховка) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Семукацкага сельсавета. Размешчана за 40 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Семукачы на лініі Магілёў—Асіповічы. Рэльеф раўнінны, на поўдзень мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Семукачы і далей па шашы Магілёў—Бабруйск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]Вядома ў Расійскай імперыі з пачатку XX ст. У 1909 годзе ўрочышча Альхоўка (9 двароў) у Гарадзішчанскай воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губерні. З сакавіка да кастрычніка 1918 года акупіравана германскімі войскамі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. 9 мая 1923 года перададзена Магілёўскаму павету.
У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 20 жніўня 1924 года ў Вялікабялевіцкім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 жніўня 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я гг. вяскоўцы ўступілі ў калгас.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 16 ліпеня 1954 года ў Семукацкім, з 22 ліпеня 1960 года ў Вендаражскім[2], з 4 чэрвеня 1965 года зноў у Семукацкім[3] сельсаветах. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Бялевічы» (цэнтр — в. Бялевічы).
Планіроўка
[правіць | правіць зыходнік]Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2007 — 15 гаспадарак, 27 жыхароў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Альхоўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх