Васіль Іванавіч Парменаў
Васіль Іванавіч Парменаў | |
---|---|
руск.: Василий Иванович Парменов | |
Дата нараджэння | 6 снежня 1905 |
Месца нараджэння | в. Краева, Валагодская губерня, Расійская імперыя |
Дата смерці | 13 сакавіка 1984 (78 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, навуковец |
Навуковая сфера | хірургія |
Месца працы | Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Васіль Іванавіч Парме́наў (руск.: Василий Иванович Парменов, 6 снежня 1905—13 сакавіка 1984) — вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1964), прафесар (1969).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]В. І. Парменаў нарадзіўся ў вёсцы Краева Валагодскай губерні (у сучаснай Валагодскай вобласці Расіі). Працаваў санітарам у бальніцах Волагды і Ленінграда. У 1926 годзе паступіў у 2-і Ленінградскі медыцынскі інстытут (сучасная Санкт-Пецярбургская дзяржаўная медыцынская акадэмія імя І. І. Мечнікава) і скончыў яго ў 1931 годзе. З 1931 года працаваў урачом ва Уральскай вобласці. У 1933 годзе пераехаў у Гомель, працаваў урачом у чыгуначнай бальніцы і адначасова выкладаў у Гомельскім педагагічным інстытуце. У 1939—1941 гг. працаваў на чыгуначнай станцыі Унеча (Бранская вобласць). З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны В. І. Парменаў у дзеючай арміі. У 1941—1945 гг. начальнік 2-а аддзялення эвакашпіталя, вядучы хірург 193-а асобнага медсанбата 116-й стралковай дывізіі, вядучы хірург спецыялізаванага палявога шпіталя. Быў тройчы паранены. Па��ля дэмабілізацыі ў званні маёра медыцынскай службы, В. І. Парменаў з 1948 года працаваў у медыцынскіх установах Гомельскага чыгуначнага вузла. У 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, пачаў выкладаць у Гомельскім педагагічным інстытуце імя В. П. Чкалава і адначасова галоўны хірург Беларускай чыгункі. У 1952—1973 гг. загадчык кафедрай анатоміі чалавека і жывёл Гомельскага педагагічнага інстытута.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]В. І. Парменаву належаць навуковы працы па пытаннях агнястрэльных раненняў жывата, хвароб грудной і брушной поласцей, па гематалогіі, ангіялогіі і інш.
Сярод апублікаванага:
- Анатомические особенности головного мозга человека. — Мн., 1969.
- Операция до выведения из шока при повреждениях и заболеваниях живота. // Хирургия, 1974, № 2.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені
- Медаль «За адвагу»
- Медаль «За абарону Сталінграда»
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 99.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 6 снежня
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Памерлі 13 сакавіка
- Памерлі ў 1984 годзе
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай медыцынскай акадэміі імя І. І. Мечнікава
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ў Валагодскай вобласці
- Хірургі СССР
- Хірургі Беларусі
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Вучоныя XX стагоддзя
- Афіцэры СССР
- Медыкі Вялікай Айчыннай вайны