Міхал Юзаф Сапега
Міхал Юзаф Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Michał Józef Sapieha | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Матэвуш Жавускі | ||||||
Пераемнік | Караль Юзаф Сядльніцкі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Казімір Крышпін-Кіршэнштэйн | ||||||
Пераемнік | Караль Юзаф Сапега | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1670[1][2][…] | ||||||
Смерць |
6 сакавіка 1738[1][2][…] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Бенядзікт Павел Сапега[3] | ||||||
Маці | Ізабела з Тарлаў[d][3] | ||||||
Жонка | Марыя Тарэза Веляпольская | ||||||
Дзеці | Бенедыкт Аўгуст, Юзаф Фрыдэрык | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхал Юзаф Сапега (1670 — 6 сакавіка 1738, Шалон-ан-Шампань) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Пісар польны літоўскі (1698—1730), ваявода падляшскі (з 1728).
Жыццяпіс
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў езуіцкіх калегіўме ў Варшаве. Выбіраўся паслом на соймы. Вялікі чашнік літоўскі ў 1687—1692, вялікі стражнік літоўскі ў 1692—1698, польны пісар у 1698—1730, ваявода падляшскі з 1728.
Генерал-маёр літоўскага войска (1710), генерал-лейтэнант кавалерыі (1714), генерал-лейтэнант саксонскага войска (1733). Удзельнічаў у кампаніях супраць туркаў у 1695, 1698. У Паўночнай вайне 1700—1721 у 1702—1709 падтрымліваў Карла XII і Станіслава Ляшчынскага, пасля Аўгуста II
На Люблінскім сойме 1703 пазбаўлены пасады польнага пісара, але ў 1709 амніставаны Аўгустам II і зноў стаў польным пісарам.
У 1725 атрымаў Мельніцкае староства, у 1727 — Ордэн Белага Арла.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Бенедыкта Паўла і Ізабелі Тарла. Меў брата Казіміра Юзафа.
Ажаніўся ў 1700 з Марыяй Тарэзай Веляпольскай. Меў сыноў:
- Бенедыкта Аўгуста (памёр у 1730), старосту мельніцкага ў 1730;
- Юзафа Фрыдэрыка (1717—1732), старосту мельніцкага, пунскага і стаклішскага з 1730.
Зноскі
- ↑ а б Michał Józef Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б Pas L. v. Michal Józef Sapieha // Genealogics — 2003.
- ↑ а б в г Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 66. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грыцкевіч А. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 549. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.
- Нарадзіліся ў 1670 годзе
- Памерлі 6 сакавіка
- Памерлі ў 1738 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Марна
- Пахаваныя ў Францыі
- Пахаваныя ў Падляскім ваяводстве
- Сапегі
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Асобы
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Ваяводы падляшскія (Карона)
- Пісары польныя літоўскія
- Стражнікі вялікія літоўскія
- Чашнікі вялікія літоўскія
- Старосты мельніцкія
- Старосты бабруйскія