Сяргей Герасімавіч Мікаэлян
Сяргей Герасімавіч Мікаэлян (руск.: Серге́й Гера́симович Микаэля́н; 1 лістапада 1923, Масква — 10 снежня 2016, Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя) — савецкі і расійскі рэжысёр тэатра і кіно, сцэнарыст. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1976). Народны артыст РСФСР (1983).
Сяргей Герасімавіч Мікаэлян | |
---|---|
Род дзейнасці | кінарэжысёр, сцэнарыст, рэжысёр |
Дата нараджэння | 1 лістапада 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 снежня 2016[1] (93 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьУ 1951 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт ГИТИСС (майстэрня Б. Я. Захавы, М. В. Кнебель, А. Д. Папова), затым, у 1959 годзе, рэжысёрскія курсы пры кінастудыі «Масфільм».
Ставіў спектаклі ў тэатрах Саратава, Горкага, працаваў галоўным рэжысёрам Ташкенцкага рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага (1954—1956).
З 1956 года — рэжысёр кінастудыі «Ленфільм». Яго дэбют у кіно адбыўся толькі ў 42 гады. Першай гучнай прэм’ерай Мікаэляна стала карціна пра навукоўцаў-геафізікаў па рамане Данііла Граніна «Іду на навальніцу». З 1959 па 1961 год быў рэжысёрам ЦКДЮФ імя М. Горкага.
У 1989 годзе становіцца мастацкім кіраўніком студыі «Петропаль». Памёр 10 снежня 2016 года ў Санкт-Пецярбургу. Пахаваны на Серафімаўскіх могілках (участак № 11В).
Зноскі