Ленфільм — найстарэйшая і адна з найбуйнейшых кінакампаній Расіі. Заснаваная ў 1918 годзе.

Ленфільм
Тып кінакампанія[d] і кінастудыя[d]
Заснаванне 1914[1]
Краіна
Адрас
Галіна кінаіндустрыя[d]
Прадукцыя кінастужкі і тэлесерыялы
Аперацыйны прыбытак 73,7 млн руб. (2005)
Чысты прыбытак 53,6 млн руб. (2005)
Сайт lenfilm.ru (руск.)

Гісторыя

правіць

Кінафабрыка атрымала назву «Ленфільм» у 1934 годзе. Эмблема студыі «Медны коннік» была створаная мастаком Марынай Балагоўскай і аператарам Эдгарам Штырцкоберам. Упершыню яна з’явілася ў фільме «Працоўны пасёлак» (1975) Уладзіміра Вянгерава.

На «Ленфільме» знята каля 1500 гульнявых, дакументальных, тэлевізійных фільмаў, якія сталі сусветнай кінакласікай. У розны час на студыі працавалі найбуйнейшыя майстры савецкага і расійскага кіно: рэжысёры Рыгор Козінцаў (серыя фільмаў пра «Максіма», «Дон Кіхот», «Гамлет», «Кароль Лір»), Іосіф Хейфіц («Справа Румянцава», «Дарагi мой чалавек», «Дама з сабачкай»), Уладзімір Пятроў, Ілья Авербах («Чужыя лісты», «Фантазіі Фараяцьева»), Глеб Панфілаў («Пачатак», «Прашу слова»), Дынара Асанава, аператары Андрэй Масквін, Вячаслаў Горданаў, Дзмітрый Месхіеў, Юрый Векслер, мастакі Яўген Яней і Мікалай Сувораў. Песні Дзмітрыя Шастаковіча, Ісаака Дунаеўскага, Васіля Салаўёва-Сядога, Веньяміна Баснера, Андрэя Пятрова, папулярныя ў многіх пакаленняў, упершыню прагучалі ў карцінах «Ленфільма».


Зноскі

Спасылкі

правіць