2016
2016 — высакосны год, пачынаецца ў пятніцу па грыгарыянскім календары.
Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
2016 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
правіцьСтудзень
правіць- 1 студзеня: Кніга Адольфа Гітлера «Mein Kampf» перайшла ў грамадскі набытак.
Люты
правіць- 12 лютага: Сустрэча Папы Рымскага Францыска і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла на Кубе.
- 17 лютага: Тэрарыстычны акт здзейснены ў Анкары.
- 26 лютага: Зімовыя Юнацкія Алімпійскія гульні 2016 стартуюць у Лілехамеры (сконч. 6 сакавіка).
Сакавік
правіць- 9 сакавіка: Поўнае сонечнае зацьменне.
- 13 сакавіка: ФК БАТЭ выйграў Суперкубак Беларусі па футболе 2016.
- 30 сакавіка: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Манака
Красавік
правіць- 27 красавіка: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Ліберыяй.
- 29 красавіка: Пачаўся Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай у Расіі.
Май
правіць- 9 мая: Праходжанне Меркурыя па дыску Сонца.
- 18 мая: Фінальны матч Лігі Еўропы УЕФА адбыўся ў Базелі. Пераможцам турніру трэці год запар стаў іспанскі клуб «Севілья», які ў фінале атрымаў перамогу на англійскім «Ліверпулем».
- 21 мая: ФК Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) выйграў Кубак Беларусі па футболе 2015/2016, перамогшы ў фінале ў Брэсце ФК БАТЭ (Барысаў).
- 22 мая: Скончыўся Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай у Расіі, пераможцам стала зборная каманда Канады.
- 28 мая: Фінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА адбыўся ў Мілане. Пераможцам турніру стаў мадрыдскі «Рэал», які перамог землякоў з «Атлетыка».
Чэрвень
правіць- 4 чэрвеня: XI Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур пачаўся ў Гродне (сконч. 5 чэрвеня).
- 11 чэрвеня: У Францыі стартаваў Чэмпіянат Еўропы па футболе 2016.
- 12 чэрвеня: Масавае забойства ў Арланда.
- 23 чэрвеня: Рэферэндум аб членстве Вялікабрытаніі ў Еўрапейскім саюзе.
- 28 чэрвеня: У стамбульскім аэрапорце імя Атацюрка адбыўся тэракт, 43 чалавекі загінулі.
- 29 чэрвеня: У Бразіліі адбываецца адключэнне аналагавага тэлебачання.
Ліпень
правіць- 1 ліпеня: Дэнамінацыя нацыянальнай грашовай адзінкі Беларусі.
- 3 ліпеня: У Францыі заканчваецца чэмпіянат Еўропы па футболу. У фінале зборная Партугаліі перамагла зборную Францыі.
- 3 ліпеня: У выніку двайнога тэракта ў Багдадзе загінулі 292 чалавекі.
- 5 ліпеня: Аўтаматычная міжпланетная станцыя «Юнона», запушчаная амерыканскім касмічным агенцтвам НАСА 5 жніўня 2011, выйшла на арбіту Юпітэра.
- 10 ліпеня: Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2016 скончыыўся ў Амстэрдаме (пачаўся 6 ліпеня).
- 12 ліпеня: У Мюнхене ў выніку масавых забойстваў загінулі 9 чалавек і яшчэ 32 паранена.
- 14 ліпеня: У Ніцы на святкаванні Дня ўзяцця Бастыліі здзейснены тэрарыстычны акт.
- 15 ліпеня: Ваенны спрабавалі здзейсніць дзяржаўны пераварот у Турцыі.
- 30 ліпеня: Адкрыты Нацыянальны музей Амана.
Жнівень
правіць- 5—21 жніўня: Летнія Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра.
- 24 жніўня: У выніку землетрасення ў Італіі загінулі прынамсі 250 чалавек, больш за 350 паранены.
Верасень
правіць- 1 верасня: Кольцападобнае сонечнае зацьменне было бачнае Атлантычным акіянам, Афрыкай і Індыйскім акіянам.
- 4 верасня: Маці Тэрэза прылічана Каталіцкай царквой да ліку святых.
- 7 верасня: Цырымонія адкрыцця летніх Паралімпійскіх гульняў 2016. Беларускі спартыўны функцыянер, насуперак забароне МПК, пранёс сцяг Расіі, дыскваліфікаванай за допінг.
- 11 верасня: Прайшлі парламенцкія выбары ў Беларусі.
- 18 верасня: Скончыліся Летнія Паралімпійскія гульні 2016.
- 25 верасня: Завяршыўся турнір «Шанхай Мастэрс» па снукеры, пераможцам стаў кітаец Дзін Цзюньхуэй.
- 30 верасня: Еўрапейскае касмічнае агенцтва правяло кіраванае сутыкненне касмічнага апарата «Разета» з каметай Чурумава — Герасіменка.
Кастрычнік
правіць- 12 кастрычніка:
- Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Макс Шчур за кнігу «Завяршыць гештальт».
- Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў касцёл Святога Юзафа ў Брэсце.
- 13 кастрычніка: Нобелеўская прэмія па літаратуры прысуджана Бобу Дылану.
- 13 кастрычніка: Антоніу Гутэрыш абраны на пасаду Генеральнага сакратара ААН.
- 19 кастрычніка: Спускальны модуль «Скіяпарэлі» місіі «Экзамарс» разбіўся пры спробе сесці на Марс, а «Трэйс Гас Орбітэр» стаў штучным спадарожнікам Чырвонай планеты.
- 21 кастрычніка:
- Беларусь выбрана месцам правядзення Еўрапейскіх гульняў 2019 года.
- Адбыўся інцыдэнт з пасадкай Boeing 737 у Кіеве.
- 25 кастрычніка: Лаўрэатам прэміі Алеся Адамовіча стаў Уладзімір Арлоў. Прэміяй імя Францішка Багушэвіча адзначаны Святлана Марозава і Дзяніс Лісейчыкаў. Першым лаўрэатам прэміі імя Карласа Шэрмана стаў Якуб Лапатка за пераклад эпасу «Калевала».
- 30 кастрычніка: Прэзідэнцкія выбары ў Малдове.
Лістапад
правіць- 3 лістапада: Распачаўся 24-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» (сконч. 10 лістапада)
- 8 лістапада: Прэзідэнцкія выбары, выбары ў Сенат і Кангрэс ЗША. На выбарах прэзідэнта перамог прадстаўнік ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп.
- 29 лістапада: Новым каралём Тайланда абвешчаны Маха Вачыралангкорн.
- 29 лістапада: У небе над Калумбіяй разбіўся самалёт з футбольнай камандай «Шапекаэнсі».
- 30 лістапада: Магнус Карлсен абараніў тытул чэмпіёна свету па шахматах, перамогшы прэтэндэнта Сяргея Каракіна.
Снежань
правіць- 1 снежня: Народ Гамбіі змяніў мірным шляхам кіраўніка дзяржавы ўпершыню за апошнія 22 гады.
- 2 снежня: Прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі названы чалавекам года па версіі чытачоў амерыканскага часопіса Time.
- 5 снежня: Прэм’ер-міністр Італіі Матэа Рэнцы прызнаў паражэнне на канстытуцыйным рэферэндуме і абвясціў пра сваю адстаўку.
- 7 снежня: Дональд Трамп стаў чалавекам года паводле версіі часопіса Time.
- 11 снежня: Уведзены ў эксплуатацыю Гатардскі базісны тунэль, самы доўгі ў свеце чыгуначны тунэль.
- 15 снежня: Запушчана еўрапейская спадарожнікавая навігацыйная сістэма Галілеа.
- 19 снежня: У Анкары забіты пасол Расіі ў Турцыі Андрэй Карлаў.
- 25 снежня: Самалёт Ту-154 Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, які накіроўваўся ў Сірыю, пацярпеў катастрофу над Чорным морам пасля ўзлёту з аэрапорта Сочы.
Памерлі
правіць- 6 студзеня: Рыгор Сасна — гісторык царквы, беларусазнавец (нар. 30.4.1939)
- 10 студзеня: Дэвід Боўі — брытанскі рок-музыкант (нар. 8.1.1947)
- 16 лютага: Бутрас Бутрас-Галі — егіпецкі дыпламат, 6-ы Генеральны сакратар ААН (нар. 14.11.1922)
- 19 лютага: Харпер Лі — амерыканская пісьменніца (нар. 12.4.1926)
- 19 лютага: Умберта Эка — італьянскі пісьменнік (нар. 5.1.1932)
- 26 лютага: Эры Клас — эстонскі дырыжор
- 6 сакавіка: Нэнсі Рэйган — першая лэдзі ЗША, удава Рональда Рэйгана (нар. 6.7.1921)
- 17 сакавіка: Аляксандр Аляксандравіч Прахарэнка — вайсковец Сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, старшы лейтэнант (нар 27.06.1990).
- 18 сакавіка: Гіда Вестэрвэле — нямецкі палітык (нар. 27.12.1961)
- 24 сакавіка: Ёхан Кройф — галандскі футбаліст і трэнер (нар. 25.4.1947)
- 29 сакавіка: Ніл Гілевіч — беларускі паэт і грамадскі дзеяч (нар. 30.9.1931)
- 4 красавіка: Уладзімір Казбярук — беларускі літаратуразнавец
- 9 красавіка: Зміцер Саўка — беларускі мовазнавец (нар. 26.7.1965)
- 17 красавіка: Вітаўт Мартыненка — беларускі музычны крытык
- 19 красавіка: Вальтэр Кон — амерыканскі фізік-тэарэтык
- 19 красавіка: Патрысіа Эйлвін — 33-і прэзідэнт Чылі
- 18 мая: Алег Аблажэй — беларускі мастак
- 3 чэрвеня: Махамед Алі — амерыканскі баксёр (нар. 17.1.1942)
- 3 чэрвеня: Марат Радыкавіч Ахметшын — расійскі афіцэр, артылерыст, удзельнік баявых дзеянняў у Сірыі, Герой Расійскай Федэрацыі (нар. 27.06.1980).
- 26 чэрвеня: Расціслаў Янкоўскі — беларускі акцёр
- 26 чэрвеня: Сяргей Картэс — беларускі кампазітар
- 2 ліпеня: Элі Візель — яўрэйскі, французскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру
- 8 ліпеня: Абдул Сатар Эдхі — пакістанскі філантроп
- 15 ліпеня: Янез Бернік — славенскі мастак
- 20 ліпеня: Павел Шарамет — беларускі журналіст
- 9 жніўня: Эрнст Неізвесны — савецкі і амерыканскі скульптар
- 23 жніўня: Райнхард Зелтэн — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (нар. 5.10.1930)
- 2 верасня: Іслам Карымаў — прэзідэнт Узбекістана (нар. 30.1.1938)
- 11 верасня: Юрый Хадыка — беларускі навуковец, грамадскі і культурны дзеяч, доктар фізіка-матэматычных навук (нар. 23.6.1938)
- 14 верасня: Іван Лучыц-Федарэц — беларускі мовазнаўца і перакладчык (нар. 26.11.1938)
- 9 кастрычніка: Анджэй Вайда — польскі тэатральны дзеяч і кінарэжысёр (нар. 6.3.1926)
- 13 кастрычніка: Пхуміпон Адульядэт — кароль Тайланда (нар. 5.12.1927)
- 19 кастрычніка: Клім Чурумаў — украінскі астраном, пісьменнік (нар. 19.2.1937)
- 23 лістапада: Анатоль Валахановіч — беларускі гісторык, журналіст, краязнавец (нар. 17.4.1939)
- 25 лістапада: Фідэль Кастра — кубінскі рэваюцыянер, дзяржаўны і палітычны дзеяч (нар. 13.8 1926)
- 1 снежня: Алесь Белакоз — беларускі грамадскі дзеяч, музеязнаўца, настаўнік, краязнаўца (нар. 11.11.1928)
- 13 снежня: Томас Шэлінг — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (нар. 14.4.1921)
- 17 снежня: Леанід Маракоў — беларускі журналіст, пісьменнік, гісторык (нар. 15.4.1958)
- 20 снежня: Мішэль Марган — французская актрыса
- 25 снежня: Джордж Майкл — брытанскі спявак (нар. 25.6.1963)
- 27 снежня: Кэры Фішэр — амерыканская актрыса (нар. 21.10.1956)