Валянціна Савічна Бурлака
Валянціна Савічна Бурлака (нар. 16 чэрвеня 1924, с. Палкава Мыкыціўка , Багадухіўскі раён, Харкаўская вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.
Валянціна Савічна Бурлака | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1924 (100 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1950 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі Каракіс, Тарубараў). У тым жа годзе па накіраванні прыбыла ў Гомель, дзе з 1950 па 1980 працавала спачатку архітэктарам, а потым старэйшым архітэктарам і кіраўніком групы ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект».
Член Саюза архітэктараў БССР з 1957 года. Член КПСС з 1962 года.
Пражывала ў ��омелі.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы ў Гомелі: гасцініца «Сож» на 200 месцаў на рагу вул. Савецкай і Сялянскай (1956—1957); планіроўка і забудова вул. Перамогі (1954[1], у сааўтарстве з І. Ф. Бурлакам)[2], будынак Камунбанка па вул. Камунараў, 5 (надбудова 3-га паверха і прыбудова[3]; 1955)[1]; 46-кватэрныя дамы на рагу вуліц Кірава і Перамогі (1957—1958); адміністрацыйны будынак па вул. Сялянская; абласная бібліятэка імя У. І. Леніна на плошчы Перамогі; паліклініка № 8 па вул. Арцёма; Будынак «Гомельграмадзянпраект» на рагу вул. Першамайская і Савецкая[2], вытворчы будынак «Гомельграмадзянпраекта» (1961, з Ш. І. Хінчыным), навучальны (1961, з Ш. І. Хінчыным), спартыўны з басейнам (1969, з Ш. І. Хінчыным), навучальна-лабараторны (рог праспекта Перамогі і вуліцы Кірава[3]; 1970—1979) карпусы Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі[1].
Сям’я
правіцьУ шлюбе з архітэктарам Іванам Фёдаравічам Бурлакам. Мела дачку Алену (у замужжы Жукава)[4].
Узнагароды
правіцьУзнагароджана медалямі «За доблесную працу» (1970), «Ветэран працы» (1979); Ганаровымі граматамі і Падзякамі.
Зноскі
- ↑ а б в Бурлака Валентина Саввична // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б Бурлака Валентина Саввична // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б ВОССТАВШИЙ ИЗ РУИН
- ↑ ВОССТАВШИЙ ИЗ РУИН
Літаратура
правіць- Бурлака Валентина Саввична // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Бурлака Валентина Саввична // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)